Панядзелак — дваццаць шосты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зах 8, 1–8 Я ўратую народ Мой з краіны ўсходу і з краіны захаду сонца Чытанне кнігі прарока Захарыі. І было слова Пана Магуццяў, што казала: Так кажа Пан Магуццяў: Я руплюся аб Сіёне з вялікай зайздрасцю і з вялікім запалам руплюся аб ім. Так кажа Пан: Я вярнуся на Сіён і пасялюся пасярод Ерузалема. І названы будзе Ерузалем горадам Праўды, а гара Пана Магуццяў — гарою Святасці. Так кажа Пан Магуццяў: Дзяды і бабулі зноў будуць сядзець на вуліцах Ерузалема, кожны з кіём сваім ў руцэ сваёй з-за мноства дзён сваіх. І вуліцы горада напоўняцца хлапчукамі і дзяўчатамі, што гуляюць на вуліцах яго. Так кажа Пан Магуццяў: Калі гэта будзе здавацца дзіўным у вачах рэшты народа гэтага ў дні тыя, ці ж будзе гэта дзіўным таксама ў Маіх вачах? Так кажа Пан Магуццяў: Вось Я ўратую народ Мой з краіны ўсходу і з краіны захаду сонца. І прывяду іх, і паселяцца пасярод Ерузалема. І будуць Маім народам, а Я буду іх Богам у праўдзе і справядлівасці. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 102 (101) 16–18, 19–21. 29 і 22–23 (Р.: 17) Рэфрэн: Пан адбудуе Сіён і з’явіцца ў сваёй славе. 16. Народы будуць баяцца Твайго імя, Пане, * Рэфрэн: 19. Будзе запісана гэта для наступнага пакалення, * Рэфрэн: 29. Сыны слугаў Тваіх будуць жыць бяспечна, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ёв 1, 6–22 Пан даў, і Пан забраў. Няхай будзе благаслаўлёнае імя Пана Чытанне кнігі Ёва. У пэўны дзень, калі прыйшлі сыны Божыя, каб стаць перад абліччам Пана, прыйшоў таксама разам з імі сатана. І сказаў Пан сатане: Адкуль ты прыйшоў? Сатана адказаў Пану: Я хадзіў па зямлі і абышоў яе. Пан сказаў сатане: Ці звярнуў ты ўвагу на Майго слугу Ёва, бо няма падобнага да яго на зямлі: ён чалавек беззаганны, справядлівы, які баіцца Бога і пазбягае зла. Сатана сказаў Пану ў адказ: Ці ж задарма баіцца Ёў Бога? Ці не забяспечыў Ты з усіх бакоў яго і дом ягоны, і ўсё, што ягонае? Справу рук ягоных Ты благаславіў, і маёнтак ягоны пашыраецца на зямлі. Але працягні руку сваю і дакраніся да ўсяго, што ягонае, — ці будзе ён благаславіць Цябе перад Тваім абліччам? І сказаў Пан сатане: Вось усё, што ягонае, у руцэ тваёй, толькі на яго самога не працягвай рукі сваёй. І адышоў сатана ад аблічча Пана. Аднойчы, калі сыны і дочкі Ёва елі і пілі віно ў доме свайго першароднага брата, прыйшоў пасланец да Ёва і сказаў: Валы аралі, а асліцы пасвіліся каля іх. Раптам напалі савеяне і ўзялі іх, а слугаў забілі вастрыём мяча. Уратаваўся толькі я адзін, каб расказаць табе. Калі ён яшчэ гаварыў, прыходзіць другі і кажа: Агонь Божы ўпаў з неба і спаліў авечак, і пазабіваў слугаў. Уратаваўся толькі я адзін, каб расказаць табе. Таксама, калі ён яшчэ гаварыў, прыйшоў іншы і сказаў: Халдэі зрабілі тры атрады і напалі на вярблюдаў, і забралі іх, а слугаў забілі вастрыём мяча. Уратаваўся толькі я адзін, каб расказаць табе. Яшчэ ён не скончыў гаварыць, як прыйшоў іншы і сказаў: Калі сыны твае і дочкі твае елі і пілі віно ў доме свайго першароднага брата, раптам наляцеў вялікі вецер з пустыні і ўдарыў у чатыры вуглы дому, і ён упаў на дзяцей, і яны памерлі. Уратаваўся толькі я адзін, каб расказаць табе. Тады Ёў устаў і разарваў шаты свае, пастрыг галаву і, упаўшы на зямлю, пакланіўся, і сказаў: Голы я выйшаў з улоння маці маёй і голы вярнуся туды. Пан даў, і Пан забраў. Няхай будзе благаслаўлёнае імя Пана. Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў, і не сказаў нічога дрэннага супраць Бога. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 17 (16), 1. 2–3. 6–7 (Р.: 6b) Рэфрэн: Схілі вуха Тваё і пачуй мае словы. 2. Выслухай, Пане, маю справядлівасць, * Рэфрэн: 3. Ад аблічча Твайго няхай выходзіць прысуд мой, * Рэфрэн: 6. Я клічу Цябе, бо Ты выслухаеш мяне, Божа; * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мк 10, 45 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Сын Чалавечы прыйшоў, каб служыць і аддаць жыццё сваё для адкуплення многіх. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 9, 46–50 Хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Між вучняў паўстала пытанне: хто з іх быў бы большы? Але Езус, пазнаўшы задуму іх сэрца, узяў дзіця, паставіў яго перад сабою і сказаў ім: Хто прыме гэтае дзіця ў імя Маё, той Мяне прымае, а хто прымае Мяне, той прымае таго, хто паслаў Мяне. Бо, хто меншы сярод усіх вас, той будзе вялікі. Ян сказаў у адказ: Настаўнік, мы бачылі кагосьці, хто ў імя Тваё выганяе злых духаў, і забаранялі яму, бо ён не ходзіць з намі. І сказаў яму Езус: Не забараняйце; бо хто не супраць вас, той за вас. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 08.09.2010 10:58 |