ХХVI Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ліч 11, 25–29 Ці не раўнуеш ты з-за мяне? О, каб усе ў народзе Пана былі прарокамі Чытанне кнігі Лічбаў. У тыя дні: Сышоў Пан у воблаку і гаварыў з Майсеем. Узяў ад духа, які быў на ім, і даў сямідзесяці старэйшынам. Калі спачыў на іх дух, сталі прарочыць, але потым перасталі. Двое ж мужчын засталося ў лагеры. Імя аднаго Элдад, а другога — Мэдад. І на іх сышоў дух, бо і яны былі запісаныя, толькі не прыйшлі ў шацёр, і прарочылі яны ў лагеры. І прыбег юнак і паведаміў Майсею: Элдад і Мэдад прарочаць у лагеры. У адказ Езус, сын Навіна, слуга Майсея ад маладосці сваёй, сказаў: Майсей, пане мой, забарані ім. Але Майсей сказаў: Ці не раўнуеш ты з-за мяне? О, каб усе ў народзе Пана былі прарокамі, каб Пан даў ім свайго духа. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 8. 10. 12–13. 14 (Р.: 9а) Рэфрэн: Загады Пана справядлівыя і радуюць сэрца. 8. Закон Пана дасканалы, * Рэфрэн: 10. Боязь Божая беззаганная * Рэфрэн: 12. Слуга Твой навучаны імі, * Рэфрэн: 14. Ад ганарліўцаў барані слугу свайго, * Рэфрэн: Як 5, 1–6 Багацце ваша згніло Чытанне Паслання святога апостала Якуба. Ну а цяпер вы, багатыя, заплачце і загаласіце над вашымі няшчасцямі, што прыходзяць да вас. Багацце ваша згніло, і вопратку вашу патачыла моль. Золата ваша і срэбра паржавела, і ржа іх засведчыць супраць вас і з’есць целы вашыя, як агонь. Вы сабралі скарб у апошнія дні. Вось кліча плата, якую вы затрымалі працаўнікам, што жалі палеткі вашыя, і крык жняцоў дайшоў да вушэй Пана Магуццяў. Вы жылі на зямлі ў распусце і раскошы, вы насыцілі сэрцы вашыя ў дзень зарэзу. Вы асудзілі і забілі Справядлівага; Ён не супраціўляўся вам. Гэта слова Божае. Пар. Ян 17, 17bа Слова Тваё, Пане, гэта праўда, асвяці нас у праўдзе. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 9, 38–43. 45. 47–48 Хто не супраць нас, той з намі. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі. Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды. А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора. Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзьвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзьвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 08.09.2010 10:46 |