ХХVI Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эзх 18, 25–28 Калі грэшнік адвернецца ад граху свайго, ён захавае жывой душу сваю Чытанне кнігі прарока Эзэхіэля. Так кажа Пан: Вы кажаце: Несправядлівы шлях Пана. Цяпер паслухай, доме Ізраэля: Гэта мой шлях несправядлівы, ці несправядлівыя хутчэй шляхі вашыя? Калі справядлівы адварочваецца ад справядлівасці сваёй і чыніць беззаконне, і памірае, то за гэтыя беззаконні, якія чыніў, памірае. Калі грэшнік адвернецца ад граху свайго, які чыніў, і будзе здзяйсняць правасуддзе і справядлівасць, ён захавае жывой душу сваю. Ён пабачыў і адвярнуўся ад усіх беззаконняў сваіх, якія чыніў, таму жыць будзе і не памрэ. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 25 (24), 4–5. 6–7. 8–9 (Р.: 6а) Рэфрэн: Узгадай пра міласэрнасць сваю, Пане. 4. Дай спазнаць Твае дарогі, Пане, * Рэфрэн: 6. Узгадай пра міласэрнасць сваю, Пане, * Рэфрэн: 8. Пан добры і справядлівы, * Рэфрэн: Флп 2, 1–5 Няхай вашыя думкі будуць такімі, як у Хрысце Езусе Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Калі ёсць які заклік ў Хрысце, калі ёсць якое падбадзёрванне любові, калі ёсць якая лучнасць духа, калі ёсць якое сардэчнае спачуванне, то дапоўніце радасць маю, каб вы думалі тое самае, мелі тую самую любоў, былі аднадушнымі і аднадумцамі. Нічога не рабіце дзеля разладу ці дзеля пустой пахвальбы, але ў пакоры лічыце адзін аднаго вышэйшым за сябе. Не клапаціцеся кожны толькі пра сваё, але і пра іншых. Гэта слова Божае. Ян 10, 27 Авечкі Мае слухаюць голас Мой, — кажа Пан, —і Я ведаю іх, і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 21, 28–32 Мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народу: Як вам здаецца? У аднаго чалавека былі два сыны. Прыйшоўшы да першага, ён сказаў: Сыне, ідзі і працуй сёння ў вінаградніку. Але той адказаў: Не хачу! А пасля, апамятаўшыся, пайшоў. Тады ён падышоў да другога і сказаў тое самае. Той жа сказаў у адказ: Ужо іду, спадару. І не пайшоў. Каторы з двух выканаў волю бацькі? Кажуць Яму: Першы. Тады Езус кажа ім: Сапраўды кажу вам, што мытнікі і распусніцы наперадзе вас ідуць у Валадарства Божае. Бо прыйшоў да вас Ян шляхам справядлівасці, і вы не паверылі яму. А мытнікі і распусніцы паверылі яму. Вы ж, убачыўшы, не апамяталіся пасля, каб паверыць яму. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 08.09.2010 10:40 |