Аўторак — дваццаць сёмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ён 3, 1–10 Нінівіцяне адышлі ад злога шляху свайго, і Бог змілаваўся над імі Чытанне кнігі прарока Ёны. І звярнуўся Пан да Ёны другі раз, кажучы: Устань, ідзі ў Нініву, вялікі горад, і скажы ім тое, што Я табе наказаў. І ўстаў Ёна, і пайшоў у Нініву, паводле слова Пана. Нініва ж была вялікім горадам у Бога: на тры дні хады. І пачаў Ёна хадзіць па горадзе столькі, колькі можна было прайсці за адзін дзень, і ўсклікаў, кажучы: Яшчэ сорак дзён, і Нініва будзе збурана. Калі дайшло гэтае слова Пана да караля Нінівы, ён устаў са свайго пасаду і скінуў з сябе плашч свой, і апрануўся ў мех, і сеў на попеле. І загадаў, каб у Нініве, паводле загаду караля і вяльможаў ягоных, абвясцілі: Няхай ні людзі, ні жывёла, ні валы, ні статкі не каштуюць нічога, а таксама не пасвяцца і не п’юць. Але няхай апрануцца ў мяхі людзі і жывёлы і моцна ўсклікаюць да Пана, і няхай кожны адвернецца ад злога шляху свайго і ад насілля, што ў руках іхніх. Хто ведае, можа, Бог змілуецца і даруе, і адверне свой гнеў, і мы не загінем. І ўбачыў Бог учынкі іхнія, што яны адвярнуліся ад злога шляху свайго, і пашкадаваў Бог, што сказаў пра няшчасце, якое ім учыніць, і не ўчыніў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 130 (129), 1–2. 3–4. 7bc–8 (Р.: пар. 3) Рэфрэн: Хто ж вытрывае, Пане, калі грахі ўспомніш. 1. З глыбіні я клічу Цябе, Пане. * Рэфрэн: 3. Калі Ты, Пане, будзеш зважаць на беззаконні, * Рэфрэн: 7. Бо ў Пана міласэрнасць * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 1, 13–24 Пажадаў аб’явіць праз мяне свайго Сына, каб я прапаведаваў Яго язычнікам Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Вы чулі пра маё ранейшае жыццё ў юдаізме, як жорстка я пераследаваў Касцёл Божы і нішчыў яго, як перавышаў у юдаізме многіх аднагодкаў з майго народу, будучы зацятым прыхільнікам традыцый маіх продкаў. Калі ж Бог, выбраўшы мяне ад улоння маці маёй і паклікаўшы ласкаю сваёю, пажадаў аб’явіць праз мяне свайго Сына, каб я прапаведаваў Яго язычнікам, я не пачаў адразу ж раіцца з целам і крывёю і не пайшоў у Ерузалем да Апосталаў, якія былі маімі папярэднікамі, а пайшоў у Арабію і зноў вярнуўся ў Дамаск. Пасля, праз тры гады, я пайшоў у Ерузалем наведаць Кефаса і прабыў у яго пятнаццаць дзён. Нікога іншага з Апосталаў я не бачыў, акрамя Якуба, брата Пана. У тым, што я пішу вам, Бог мне сведка, няма маны. Пасля гэтага адышоў я ў землі Сірыі і Кілікіі. Касцёлам Хрыстовым у Юдэі я не быў вядомы асабіста, яны толькі чулі, што той, хто быў іх ганіцелем, цяпер прапаведуе веру, якую некалі знішчаў. І праслаўлялі Бога за мяне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 139 (138), 1–3. 13–14аb. 14c–15 (Р.: 24b) Рэфрэн: Скіруй мяне, Пане, на Твой шлях адвечны. 7. Пане, Ты выпрабаваў мяне і пазнаў, * Рэфрэн: 7. Куды пайду ад Духа Твайго * Рэфрэн: 9. Калі вазьму крылы зараніцы * Рэфрэн: 13. Бо Ты стварыў маё нутро * Рэфрэн: Ты добра ведаеш маю душу. * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 11, 28 Шчаслівыя, хто слухае слова Божаеі захоўвае яго. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 10, 38–42 Марта прыняла Яго, Марыя ж выбрала найлепшую частку + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Прыйшоў Езус ў адну вёску. І жанчына па імені Марта прыняла Яго. У яе была сястра па імені Марыя, якая села каля ног Езуса і слухала Ягоныя словы. Марта ж была занятая многімі паслугамі. Яна, падыйшоўшы, сказала: Пане, ці Табе ўсё адно, што сястра мая пакінула мяне адну прыслугоўваць? Таму скажы ёй, каб дапамагла мне. Пан жа сказаў ёй у адказ: Марта, Марта, ты турбуешся і клапоцішся пра многае, а патрэбна толькі адно. Марыя ж выбрала найлепшую частку, якая не адымецца ў яе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 14.09.2010 16:30 |