ХХVII Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Іс 5, 1–7 Вінаграднік Пана Магуццяў — гэта дом Ізраэля Чытанне кнігі прарока Ісаі. песню сябра майго пра вінаграднік ягоны: Мой сябра меў вінаграднік на ўрадлівай гары. Ён ускапаў яго і ачысціў яго ад камення, і пасадзіў у ім адборную вінаградную лазу, і пабудаваў вежу пасярод яго, і давіла вычасаў у ім. Чакаў, што дасць ён гронкі вінаграду, але ён прынёс дзікія ягады. Дык цяпер, жыхары Ерузалема і мужы юдэйскія, рассудзіце мяне і вінаграднік мой. Што яшчэ я павінен быў зрабіць для вінаградніку майго і не зрабіў для яго? Чаму я чакаў гронак вінаграду, а ён прынёс дзікія ягады? Цяпер я пакажу вам, што я зраблю з вінаграднікам маім: я прыбяру яго агароджу, і будзе спустошаны ён, знішчу сцяну яго, і ён будзе затаптаны. І прывяду яго ў запусценне: не будуць падразаць і ўскопваць яго, і зарасце ён цернем і пустазеллем, і забараню хмарам ліць на яго дождж. Вінаграднік Пана Магуццяў — гэта дом Ізраэля, а мужы юдэйскія — Яго ўмілаваныя саджанцы; Ён чакаў правасуддзя — і вось беззаконне; чакаў справядлівасці — і вось крык. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 80 (79), 9 і 12. 13–14. 15–16. 19–20 (Р: Іс 5, 7а) Рэфрэн: Вінаграднік Пана — гэта дом Ізраэля. 9. Ты перанёс з Егіпта вінаградную лазу, * Рэфрэн: 13. Навошта ты праламаў яе агароджу, * Рэфрэн: 15. Вярніся, Божа Магуццяў, * Рэфрэн: 19. І не адступімся мы ад Цябе, * Рэфрэн: Флп 4, 6–9 Тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Ні пра што не турбуйцеся, але ў кожнай малітве і мальбе з удзячнасцю адкрывайце вашыя просьбы Богу. І спакой Божы, які пераўзыходзіць усялякі розум, будзе аберагаць сэрцы вашыя і думкі вашыя ў Хрысце Езусе. Нарэшце, браты, што ёсць праўдзівае, што годнае, што справядлівае, што беззаганнае, што ласкавае, што хвалебнае, калі гэта нейкая цнота або нешта годнае пахвалы — пра гэта думайце. Чаму навучыліся, і што прынялі, і пачулі, і ўбачылі ўва мне, тое чыніце, і Бог спакою будзе з вамі. Гэта слова Божае. пар. Ян 15, 16 Я вас выбраў са свету, каб вы ішлі і прыносілі плён і каб плён ваш трываў, — кажа Пан. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 21, 33–43 Вінагараднік аддасць іншым вінаградарам + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў першасвятарам і старэйшынам народа: Паслухайце іншую прыпавесць: Быў адзін гаспадар дому, які пасадзіў вінаграднік, абнёс яго агароджаю, вычасаў у ім давіла, пабудаваў вежу і, аддаўшы яго вінаградарам, адышоў. Калі ж наблізіўся час збіраць ураджай, ён паслаў слугаў сваіх да вінаградараў, каб забраць плады свае. А вінаградары, схапіўшы слугаў ягоных, аднаго пабілі, другога забілі, а іншага закідалі камянямі. Ён зноў паслаў яшчэ больш слугаў, і з імі ўчынілі тое самае. Урэшце ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: Пасаромеюцца сына майго. Але вінаградары, убачыўшы сына ягонага, сказалі адзін аднаму: Гэта спадкаемца. Хадземце, заб’ём яго і завалодаем спадчынай ягонай. І, схапіўшы яго, выкінулі з вінаградніку і забілі. Калі ж прыйдзе гаспадар вінаградніку, што зробіць ён з гэтымі вінаградарамі? Кажуць Яму: Злодзеяў гэтых пакарае ліхою смерцю, а вінагараднік аддасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў адпаведны час. Езус кажа ім: Няўжо ж вы ніколі не чыталі ў Пісаннях: Той камень, які адкінулі будаўнікі, стаўся галавою вугла; праз Пана гэта сталася і дзіўнае ў вачах нашых. Таму кажу вам, што адымецца ў вас Валадарства Божае і дадзена будзе народу, які прынясе плады яго. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 14.09.2010 15:20 |