Аўторак — дваццаць восьмы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 1, 16–25 Калі людзі пазналі Бога, не як Бога праслаўлялі Яго Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Я не саромеюся Евангелля, бо гэта моц Божая, дадзеная для збаўлення кожнаму, хто верыць, спярша юдэю, а потым і грэку. Бо ў Ім адкрываецца справядлівасць Божая з веры для веры, як напісана: Праведны жыць будзе вераю. Бо аб’яўляецца гнеў Божы з неба супраць ўсялякай бязбожнасці і няпраўды людзей, якія стрымліваюць праўду несправядлівасцю. Бо тое, што можна ведаць пра Бога, відавочнае сярод іх, таму што Бог адкрыў ім. Ад стварэння свету Яго нябачныя рысы, адвечная моц і Боскасць, бачныя праз спасціжэнне Ягоных чынаў, таму няма ім апраўдання. Бо яны, пазнаўшы Бога, не як Бога праслаўлялі Яго і дзякавалі Яму, але сталі нікчэмнымі ў разважаннях сваіх, і зацямнілася іх неразумнае сэрца. Называючы сябе мудрымі, яны сталі неразумнымі і славу нятленнага Бога замянілі на вобраз тленнага чалавека і птушак, і чатырохногіх, і паўзуноў. Таму і аддаў іх Бог праз пажадлівасць іхніх сэрцаў нячыстасці, каб яны самі зняславілі свае целы. Яны замянілі праўду Божую на фальш, і пакланяліся, і служылі стварэнню, а не Стварыцелю, які благаслаўлёны навекі. Амэн. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 19 (18), 2–3, 4–5 (Р.: 2а) Рэфрэн: Нябёсы абвяшчаюць Божую славу. 2. Нябёсы абвяшчаюць славу Божую, * Рэфрэн: 4. Няма мовы, і няма слоў, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Гал 5, 1–6 Не мае моцы абразанне, але вера, якая дзейнічае праз любоў Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Галатаў. Браты: Дзеля свабоды Хрыстус вызваліў вас, таму трывайце і не паддавайцеся ярму рабства. Вось я, Павел, кажу вам: калі вы абразаецеся, не будзе вам ніякай карысці ад Хрыста. Яшчэ сведчу кожнаму чалавеку, які абразаецца, што ён павінен выконваць увесь Закон. Вы, што апраўдваеце сябе Законам, адарваліся ад Хрыста і пазбавіліся ласкі. Мы ж у духу і праз веру чакаем надзеі справядлівасці. Таму што ў Хрысце Езусе не мае моцы ні абразанне, ні адсутнасць абразання, але вера, якая дзейнічае праз любоў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 41 і 43. 44–45. 47–48 (Р.: 41а) Рэфрэн: Няхай сыдзе на мяне Твая міласэрнасць. 41. Пане, няхай сыдзе на мяне Твая ласкавасць, * Рэфрэн: 45. І буду захоўваць закон Твой * Рэфрэн: 47. Буду цешыцца запаведзямі Тваімі, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Гбр 4, 12 Слова Божае жывое і дзейснае, здольнае судзіць думкі і намеры сэрца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 11, 37–41 Давайце лепш міласціну, тады ўсё будзе ў вас чыстае + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі Езус гаварыў, адзін фарысей запрасіў Яго да сябе абедаць. Ён прыйшоў і ўзлёг за сталом. Фарысей жа здзівіўся, што Ён не абмыў рук перад абедам. Але Пан сказаў яму: Цяпер вы, фарысеі, звонку ачышчаеце кубкі і місы, а нутро вашае напоўнена драпежнасцю і злосцю. Неразумныя, ці не той, хто стварыў вонкавае, стварыў і тое, што ўнутры? Давайце лепш міласціну з таго, што ўнутры вас, тады ўсё будзе ў вас чыстае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 23.09.2010 14:23 |