Пятніца — дваццаць дзявяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 7, 18–25а Хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці? Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Ведаю, што не жыве ўва мне, гэта значыць, у целе маім, добрае. Бо жаданне ёсць ува мне, але зрабіць добрае не знаходжу як. Бо добрае, якое хачу, не раблю, а благое, якое не хачу, раблю. Калі ж раблю не тое, што хачу, ужо не я раблю гэта, але грэх, што жыве ўва мне. Тады я адкрываю закон, што, калі хачу рабіць добрае, ляжыць перада мною благое. Бо, паводле духоўнага чалавека, знаходжу задавальненне ў Законе Божым, але ў членах маіх бачу іншы закон, што змагаецца з законам розуму майго і робіць мяне нявольнікам закону граху, які ў членах маіх. Няшчасны я чалавек. Хто вызваліць мяне ад гэтага цела смерці? Дзякую Богу праз Езуса Хрыста, нашага Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 66. 68. 76. 77. 93. 94 (Р.: 68b) Рэфрэн: Навучы мяне, Пане, Тваім пастановам. 66. Навучы мяне добраму разуменню і пазнанню, * Рэфрэн: 76. Міласць Твая няхай мяне суцяшае, * Рэфрэн: 93. Ніколі не забуду загады Твае, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 4, 1–6 Адно цела, адзін Пан, адна вера, адзін хрост Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Малю вас я, вязень Пана, паступаць годна паклікання, якім вы пакліканы, з усёю пакораю і лагоднасцю, з доўгацярплівасцю, церпячы адзін аднаго ў любові, стараючыся захаваць еднасць духа ў саюзе міру. Адно цела і адзін дух, як і вы пакліканы ў адной надзеі вашага паклікання. Адзін Пан, адна вера, адзін хрост, адзін Бог і Айцец усіх, які над усімі і праз усіх, і ва ўсіх нас. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 24 (23), 1–2. 3–4аb. 5–6 (Р.: пар. 6) Рэфрэн: Гэта народ верны, які шукае Пана. 7. Пану належыць зямля і ўсё, што на ёй,* Рэфрэн: 9. Хто ўзыдзе на гару Пана, * Рэфрэн: 11. Ён атрымае благаслаўленне ад Пана * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Пар. Мц 11, 25 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Праслаўляю Цябе, Ойча, Пан неба і зямлі, бо таямніцы Валадарства Ты выявіў дзецям. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 54–59 Аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў народу: Калі бачыце хмару, якая падымаецца з захаду, адразу кажаце «дождж будзе», і так адбываецца. А калі дзьме паўднёвы вецер, кажаце «спякота будзе», і так адбываецца. Крывадушныя, аблічча зямлі і неба распазнаваць умееце, як жа часу гэтага не пазнаеце? Чаму ж вы і па саміх сабе не судзіце, што слушнае? Калі ідзеш з праціўнікам тваім да кіраўніка, то па дарозе пастарайся пазбыцца яго, каб ён не прывёў цябе да суддзі, а суддзя не аддаў цябе дазорцу, а дазорца не ўкінуў цябе ў вязніцу. Кажу табе: не выйдзеш адтуль, пакуль не аддасі апошняга гроша. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 14.05.2012 16:24 |