Аўторак — дваццаць дзявяты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 5, 12. 15b. 17–19. 20–21 Калі з-за аднаго злачынства смерць запанавала, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрыя ласкі, будуць валадарыць у жыцці Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет і праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе зграшылі. Калі праз злачынства аднаго памерлі многія, то дзякуючы ласцы аднаго Чалавека, Езуса Хрыста, нашмат больш ласкі Божай і дару шчодра сышло на многіх. Бо калі з-за праступка аднаго чалавека смерць запанавала праз аднаго, то нашмат больш тыя, якія атрымалі шчодрыя ласкі і дары праведнасці, будуць валадарыць у жыцці дзякуючы Аднаму, Езусу Хрысту. Таму, як праступак аднаго прынёс усім людзям асуджэнне, так і праведнасці Аднаго прынесла апраўданне ўсім людзям для жыцця. Бо як праз непаслухмянасць аднаго чалавека многія сталі грэшнікамі, так і праз паслухмянасць Аднаго многія стануць справядлівымі. А дзе памножыўся грэх, там яшчэ больш памножылася ласка, каб, як грэх панаваў праз смерць, так і ласка запанавала праз праведнасць для жыцця вечнага праз Езуса Хрыста, нашага Пана. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 40 (39), 7–8а. 8b–9. 10. 17 (Р.: пар. 8а і 9а) Рэфрэн: Прыходжу, Пане, споўніць Тваю волю. 7. Ахвяры і прынашэнняне Ты не пажадаў, * Рэфрэн: У пачатку кнігі * Рэфрэн: 10. Я абвяшчаў Тваю справядлівасць * Рэфрэн: 17. Няхай весяляцца і радуюцца Табою тыя, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 2, 12–22 Ён — мір наш, які ўчыніў адно і другое адзіным Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Без Хрыста вы былі адкінутымі ад грамадства ізраэльскага і чужымі запавету абяцання, вы не мелі надзеі і былі бязбожнікамі ў свеце. Цяпер у Хрысце Езусе вы, якія калісьці былі далёка, сталіся блізкімі дзякуючы крыві Хрыста. Бо Ён — мір наш, які ўчыніў адно і другое адзіным і мур варожасці, што падзяляў, зруйнаваў у Целе сваім, а закон запаведзяў знішчыў навучаннем, каб з двух стварыць у сабе аднаго новага чалавека, усталёўваючы мір, і ў адным целе зноў прымірыць адных і другіх з Богам праз крыж, забіўшы на ім варожасць. І, прыйшоўшы, Ён абвясціў мір вам, якія далёка, і мір тым, якія блізка. Бо праз Яго мы, адны і другія, маем доступ у адным Духу да Айца. Таму вы ўжо не чужыя і не прыхадні, але суграмадзяне святых і дамачадцы Бога, умацаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, дзе сам Езус Хрыстус з’яўляецца вуглавым каменем, на якім кожны складзены разам будынак вырастае як святая ў Пану святыня. У ёй і вы разам будуецеся Духам, каб быць жыллём Бога. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 85 (84), 9аb–10. 11–12. 13–14 (Р.: пар. 9) Рэфрэн: Пан абвяшчае спакой свайму народу. 9. Паслухаю, што гаворыць Пан Бог. * Рэфрэн: 19. Міласэрнасць і вернасць сустрэнуцца разам, * Рэфрэн: 21. Пан адорыць нас шчасцем, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Лк 21, 36 Чувайце ўвесь час і маліцеся, каб вы маглі стаць перад Сынам Чалавечым. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 12, 35–38 Шчаслівыя слугі, якіх пан прыйшоўшы знойдзе ў чуванні + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Няхай сцёгны вашыя будуць падперазаныя і светачы запаленыя, а вы — падобныя да людзей, якія чакаюць вяртання свайго гаспадара з вяселля, каб, калі прыйдзе і пастукаецца, адразу адчыніць яму. Шчаслівыя тыя слугі, якіх гаспадар знойдзе ў чуванні, калі прыйдзе. Сапраўды кажу вам, што ён падпяражацца, і пасадзіць іх і, падышоўшы, пачне служыць ім. І калі ў другую варту і ў трэцюю варту прыйдзе і знойдзе іх так, то шчаслівыя яны. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 14.05.2012 16:23 |