XXIX Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Зых 17, 8–13 Калі Майсей падымаў рукі, перамагаў Ізраэль Чытанне кнігі Зыходу. У тыя дні: Прыйшлі амалекіцяне і ваявалі з Ізраэлем у Рэфідыме. І сказаў Майсей Езусу Навіну: Выберы нам мужоў і ідзі біцца з амалекіцянамі; заўтра я стану на вяршыні пагорка, і жазло Божае будзе ў руцэ маёй. І зрабіў Езус, як сказаў яму Майсей, і пайшоў біцца з амалекіцянамі. А Майсей, і Аарон, і Хур узышлі на вяршыню пагорка. Калі Майсей падымаў рукі свае, перамагаў Ізраэль, а калі апускаў рукі свае, перамагаў Амалек. Калі рукі Майсеевы ацяжэлі, тады ўзялі камень і падставілі яму, і ён сеў на ім, а Аарон і Хур падтрымлівалі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі з другога боку. І былі рукі яго паднятыя аж да захаду сонца. І перамог Езус Амалека і народ ягоны выстрыём мяча. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 121 (120), 1–2. 3–4. 5–6. 7–8 (Р.: пар. 2) Рэфрэн: Дапамога ад Пана, які стварыў неба і зямлю. 1. Узнімаю вочы свае да вышыняў: * Рэфрэн: 3. Ён не дасць пахіснуцца назе тваёй, * Рэфрэн: 5. Пан сцеражэ цябе, * Рэфрэн: 7. Пан захавае цябе ад усякага зла, * Рэфрэн: 2 Цім 3, 14 — 4, 2 Каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Цімафея. Умілаваны: Трывай у тым, чаму навучыўся і што табе даручана, ведаючы, ад каго навучыўся. Бо ад дзіцячых гадоў ведаеш святыя пісанні, якія могуць навучыць цябе мудрасці дзеля збаўлення праз веру ў Хрысце Езусе. Усякае Пісанне натхнёнае Богам і карыснае для навучання, для пераконвання, для настаўлення, для выхавання ў праведнасці, каб Божы чалавек быў дасканалы, да ўсякай добрай справы гатовы. Заклінаю цябе перад Богам і Панам нашым Езусам Хрыстом, які будзе судзіць жывых і мёртвых, і перад прыйсцем Ягоным, і перад Валадарствам Ягоным: прапаведуй гэтае слова, настаўляй у час і не ў час, пераконвай, забараняй, заахвочвай з усёю доўгацярплівасцю і павучаннем. Гэта слова Божае. Гбр 4, 12 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Жывое слова Божае і дзейснае, здольнае судзіць думкі і намеры сэрца. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 18, 1–8 Бог абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус расказаў сваім вучням прыпавесць пра тое, што трэба заўсёды маліцца і не падаць духам: У адным горадзе быў суддзя, які Бога не баяўся і людзей не саромеўся. У тым самым горадзе была адна ўдава, і яна, прыходзячы да яго, казала: Абарані мяне ад праціўніка майго. Але ён доўгі час не хацеў. А потым сказаў сам сабе: Хоць і Бога не баюся, і людзей не саромеюся, але з-за таго, што гэтая ўдава не дае мне спакою, абараню яе, каб яна не прыходзіла больш дакучаць мне. І сказаў Пан: Паслухайце, што кажа несправядлівы суддзя. Дык ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч, хоць і марудзіць абараніць іх? Кажу вам, што неўзабаве абароніць іх. Аднак Сын Чалавечы, прыйшоўшы, ці знойдзе веру на зямлі? Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 23.09.2010 16:07 |