Субота — трыццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 11, 1–2а. 11–12. 25–29 Калі адкідванне юдэяў — гэта прымірэнне свету, дык што ж тады іх прыняцце, калі не жыццё з мёртвых? Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Няўжо Бог адкінуў народ свой? Канешне, не. Бо і я, габрэй, з патомства Абрагама, з роду Бэн’яміна. Не адкінуў Бог народ свой, які пазнаў раней. Таму кажу: Няўжо яны спатыкнуліся, каб упасці? Канешне, не. Але ад іх падзення прыйшло збаўленне язычнікам, каб абудзіць у іх зайздрасць. Калі ж падзенне іхняе — гэта багацце для свету, а іхняе прыніжэнне — багацце для язычнікаў, то наколькі ж большая паўната іх. Бо не хачу пакінуць вас, браты, у няведанні наконт гэтай таямніцы, каб вы не лічылі сябе мудрымі, таму што зацвярдзеласць ахапіла Ізраэль часткова, да той пары, пакуль не ўвойдзе паўната язычнікаў. І так увесь Ізраэль збавіцца, як напісана: Прыйдзе з Сіёну Збаўца Што да Евангелля, то яны ворагі дзеля вас; а што да выбрання –умілаваныя дзеля айцоў. Бо дары і пакліканне Божае нязменныя. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 94 (93), 12–13а. 14–15. 17–18 (Р.: 14а) Рэфрэн: Пан не адкіне свой народ. 12. Шчаслівы чалавек, якога Ты, Пане, настаўляеш, * Рэфрэн: 14. Бо Пан не адкіне свой народ * Рэфрэн: 17. Калі б Пан не быў маёй дапамогай, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 1, 18b–26 Для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта выгада Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Браты: Як бы ні прапаведавалі Хрыста, я гэтаму радуюся і буду радавацца. Бо ведаю, што гэта прывядзе мяне да збаўлення праз вашую малітву і дапамогу Духа Езуса Хрыста, паводле чакання і надзеі маёй, што я ні ў чым не буду асаромлены. Але з поўнай адвагай, як заўсёды, так і сёння, узвялічаны будзе Хрыстус ў целе маім, ці праз жыццё, ці праз смерць. Бо для мяне жыццё — гэта Хрыстус, і смерць — гэта выгада. А калі жыццё ў целе — гэта для мяне плён працы, то не ведаю, што выбраць. Вабіць мяне і тое, і другое: маю жаданне памерці і быць з Хрыстом, бо гэта значна лепш; але заставацца ў целе больш патрэбна для вас. Перакананы ў гэтым, я ведаю, што застануся і буду з вамі дзеля вашага поспеху і радасці ў веры, каб хвала ваша ў Хрысце Езусе памножылася праз мяне, калі я зноў прыйду да вас. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 42 (41), 2. 3. 5bcd (Р.: 3а) Рэфрэн: Душа мая прагне Цябе, Бога жывога. 2. Як лань прагне * Рэфрэн: 3. Душа мая прагне Бога, * Рэфрэн: 5. Я ўваходзіў са святочнай грамадой * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Мц 11, 29аb Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і пакорны сэрцам. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 1. 7–11 Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. Заўважыўшы, што запрошаныя выбіралі першыя месцы, расказаў ім прыпавесць: Калі нехта пакліча цябе на вяселле, не сядай на першае месца, каб не аказалася, што нехта з пакліканых ім больш ганаровы за цябе, і каб той, хто запрасіў і яго, і цябе не падышоў і не сказаў табе: Саступі яму месца. І тады з сорамам павінен будзеш заняць апошняе месца. А калі будзеш запрошаны, прыйдзі і сядай на апошняе месца, каб той, хто цябе запрасіў, падышоў да цябе і сказаў: Дружа, перасядзь вышэй. Тады будзе табе пашана перад тымі, хто сядзіць з табою. Кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, узвысіцца. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 24.09.2010 13:07 |