Пятніца — трыццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 9, 1–5 Я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста замест братоў маіх Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Я кажу праўду ў Хрысце, не ілгу, і пацвярджае сумленне маё ў Духу Святым, што смутак мой вялікі і няспынна пакутуе сэрца маё. Бо я хацеў бы сам быць адлучаным ад Хрыста замест братоў маіх, родных мне паводле цела, ізраільцянаў, якім належыць усынаўленне, і хвала, і запаветы, і ўстанаўленне законаў, і Божае служэнне, і абяцанні. Да іх належаць айцы, і з іх паводле цела Хрыстус, Бог над усімі, благаслаўлёны навекі, амэн. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 147B, 12–13. 14–15. 19–20 (Р.: 12а) Рэфрэн: Хвалі, Ерузалем, Пана. 14. Хвалі, Ерузалем, Пана, * Рэфрэн: 16. Ён усталёўвае мір на тваіх межах * Рэфрэн: 21. Ён абвясціў слова сваё Якубу, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 1, 1–11 Той, хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Езуса Хрыста Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Павел і Цімафей, слугі Езуса Хрыста, усім святым у Хрысце Езусе, якія знаходзяцца ў Філіпах, разам з біскупамі і дыяканамі: ласка вам і спакой ад Бога Айца нашага і Пана Езуса Хрыста. Дзякую Богу майму пры кожнай згадцы пра вас. Заўсёды кожную малітву за ўсіх вас з радасцю ўзношу, за ваш удзел у абвяшчэнні Евангелля з першага дня аж дагэтуль. Упэўнены, што той, хто пачаў у вас добрую справу, закончыць яе да дня Езуса Хрыста. І гэта справядліва для мяне — так думаць пра вас, бо як супольнікаў маёй ласкі я маю ўсіх вас у сэрцы сваім, і ў кайданах маіх, і ў абароне, і ва ўмацаванні Евангелля. Бог — мой сведка, што я люблю ўсіх вас любоўю Езуса Хрыста. І малюся за тое, каб любоў вашая яшчэ больш узрастала ў пазнанні і ва ўсякім адчуванні, каб вы, пазнавалі лепшае, каб вы былі справядлівымі і беззаганнымі ў дзень Хрыста, напоўненымі пладамі справядлівасці праз Езуса Хрыста, на славу і хвалу Божую. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 111 (110), 1–2. 3–4. 5–6 (Р.: 2а) Рэфрэн: Вялікія справы Пана. 1. Буду славіць Пана ўсім сваім сэрцам * Рэфрэн: 3. Справа Ягоная — гэта хараство і веліч, * Рэфрэн: 5. Спажытак дае тым, хто Яго баіцца, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 10, 27 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Авечкі Мае слухаюць голас Мой, і Я ведаю іх, — кажа Пан, — і яны ідуць за Мною. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 1–6 Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне яго ў дзень шабату? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Калі Езус прыйшоў у суботу да дому аднаго з кіраўнікоў фарысейскіх з’есці хлеба, яны сачылі за Ім. І вось стаў перад Ім чалавек, які хварэў на вадзянку. У адказ Езус спытаўся ў кніжнікаў і фарысеяў: Ці дазволена вылечыць у суботу ці не? Яны ж маўчалі. А ім сказаў: Калі ў каго-небудзь з вас сын або вол упадзе ў калодеж, ці ж не выцягне адразу яго ў дзень шабату? І не маглі запярэчыць Яму на гэта. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 24.09.2010 13:01 |