Серада — трыццаць першы звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 13, 8–10 Любоў ёсць выкананнем Закона Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Не будзьце нікому павінныя нічога, апроч узаемнай любові: бо той, хто любіць бліжняга, выканаў Закон. Бо запаведзі: не чужалож, не забівай, не крадзі, не пажадай ды ўсе іншыя змяшчаюцца ў адным наказе: Любі бліжняга твайго, як самога сябе. Любоў не чыніць бліжняму зла; любоў ёсць выкананнем Закону. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 112 (111), 1–2. 4–5. 9. (Р.: 5а) Рэфрэн: Шчаслівы той, хто міласэрны і пазычае. 1. Шчаслівы чалавек, які баіцца Пана * Рэфрэн: 4. Узыходзіць у цемры як святло для праведных, * Рэфрэн: 9. Раскідаў, раздаў бедным; * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флп 2, 12–18 Здзяйсняйце сваё збаўленне. Бо гэта Бог ёсць тым, хто чыніць у вас жаданне і дзеянне Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філіпянаў. Умілаваныя мае, як вы заўсёды былі паслухмянымі не толькі ў прысутнасці маёй, але яшчэ больш цяпер, у час адсутнасці маёй, так з бояззю і трымценнем здзяйсняйце сваё збаўленне. Бо гэта Бог ёсць тым, хто чыніць у вас жаданне і дзеянне паводле свайго ўпадабання. Усё рабіце без нараканняў і сумненняў, каб вы сталі бездакорнымі, бязвіннымі і беззаганнымі дзецьмі Божымі сярод ілжывага і падступнага пакалення, у якім вы ззяеце, як светачы ў свеце. Трымайцеся слова жыцця на пахвалу мне ў дзень Хрыстовы, што я не марна бегаў і не марна працаваў. Калі нават і пральюся як ахвяра на служэнне веры вашай, то радуюся і цешуся разам з усімі вамі. Таксама і вы радуйцеся і цешцеся са мною. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 27 (26), 1. 4. 13–14 (Р.: 1а) Рэфрэн: Пан — маё святло і маё збаўленне. 1. Пан — маё святло і маё збаўленне: * Рэфрэн: 4. Аднаго я прашу ў Пана і толькі гэтага жадаю, * Рэфрэн: 13. Веру, што ўбачу дабрыню Пана * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Калі ганяць вас за імя Хрыста, то вы шчаслівыя, 1 П 4, 14 бо Дух Божы спачывае на вас. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 14, 25–33 Кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць вучнем Маім + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем. Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць. Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру. Гэтак кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 20.10.2010 12:14 |