Панядзелак — трыццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 8, 12–17 Мы прынялі Духа ўсынаўлення, у якім клічам: Абба, Ойча! Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Мы даўжнікі не цела, каб жыць паводле цела: бо калі жывяце паводле цела, мусіце памерці; а калі духам забіваеце цялесныя ўчынкі, жыць будзеце. Бо ўсе, каго вядзе Дух Божы, — гэта Сыны Божыя. Бо вы не прынялі духа няволі, каб зноў баяцца, але прынялі Духа ўсынаўлення, у якім мы клічам: Абба, Ойча! Гэты самы Дух сведчыць духу нашаму, што мы дзеці Божыя. А калі дзеці, то і спадкаемцы. Спадкаемцы Божыя, спадкаемцы разам з Хрыстом, калі толькі мы церпім разам з Ім, каб разам з Ім і ўславіцца. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 68 (67), 2 і 4. 6–7аb. 20–21 (Р.: 21а) Рэфрэн: Бог наш ёсць Богам, які збаўляе. 2. Няхай устане Бог, і рассеюцца ворагі Яго, * Рэфрэн: 6. Айцец для сіротаў і суддзя ўдоваў –* Рэфрэн: 20. Няхай будзе благаслаўлёны Бог ва ўсе дні, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 4, 32 — 5, 8 Паступайце ў любові, як і Хрыстус Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Браты: Будзьце адзін да аднаго лагоднымі, міласэрнымі, даруйце адзін аднаму, як і Бог у Хрысце дараваў вам. Дык вось, наследуйце Бога, як дзеці ўмілаваныя, і паступайце ў любові, як і Хрыстус палюбіў нас, і аддаў Сябе за нас як дар і ахвяру Богу на прыемны пах. А распуста, і ўсялякая нячыстасць, і сквапнасць няхай нават не згадваюцца сярод вас, як гэта належыць святым. Таксама і брыдота, і пустаслоўе, і непрыстойныя жарты недапушчальныя. Наадварот, няхай лепш будзе падзяка. Напэўна ведайце, што ніякі распуснік, або нячысты, ці сквапны, гэта значыць ідалапаклоннік, не мае спадчыны ў Валадарстве Хрыста і Бога. Няхай ніхто не зводзіць вас марнымі словамі, бо праз гэта прыходзіць гнеў Божы на непаслухмяных сыноў. Не будзьце ж іх супольнікамі. Вы калісьці былі цемрай, а цяпер вы святло ў Пану. Паступайце, як дзеці святла. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 1, 1–2. 3. 4 і 6 (Р.: пар. Эф 5, 1) Рэфрэн: Наследуйце Бога, як дзеці ўмілаваныя. 1. Шчаслівы чалавек, які не ходзіць за радай бязбожных † Рэфрэн: 12. Ён будзе як дрэва пасаджанае каля воднага патоку, * Рэфрэн: 13. Не такі лёс бязбожных: * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. Ян 17, 17ba Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Слова Тваё, Пане, гэта праўда, асвяці нас праўдаю Тваёю. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 13, 10–17 Гэтую дачку Абрагама, ці не трэба было вызваліць ад путаў у дзень шабату? + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус навучаў у суботу ў адной з сінагог. І вось была там жанчына, якая васемнаццаць гадоў мела духа немачы: яна была згорбленая і зусім не магла выпрастацца. Езус, калі ўбачыў яе, паклікаў і сказаў ёй: Жанчына, ты вызвалена ад немачы сваёй. І ўсклаў на яе рукі, і яна адразу выпрасталася, і пачала славіць Бога. Але кіраўнік сінагогі, абураючыся, што Езус аздаравіў у суботу, сказаў народу: Ёсць шэсць дзён, у якія трэба працаваць: тады і прыходзьце аздараўляцца, а не ў дзень шабату. Тады Пан сказаў яму ў адказ: Крывадушнік, ці не адвязвае кожны з вас у суботу вала, ці асла свайго ад жолаба і не вядзе піць? А гэтую дачку Абрагама, якую звязаў сатана ўжо васемнаццаць гадоў назад, ці не трэба было вызваліць ад гэтых путаў у дзень шабату? Калі ж Ён сказаў так, усе праціўнікі Яго засаромеліся, а ўвесь народ радаваўся ўсім слаўным учынкам Ягоным. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 23.09.2010 17:56 |