ХХX Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 31, 7–9 Сляпога і кульгавага павяду з суцяшэннем Чытанне кнігі прарока Ераміі. Так кажа Пан: Радасна спявайце для Якуба, усклікайце перад галавою народаў. Абвяшчайце, праслаўляйце і гаварыце: Збаў, Пане, народ свой, рэшту Ізраэля. Вось я выведу іх з паўночнай зямлі і збяру іх з усіх межаў зямных. Сярод іх сляпы і кульгавы, цяжарная разам з парадзіхай; сюды вяртаецца вялікая грамада. Яны пайшлі з плачам, але з суцяшэннем іх павяду. Прывяду іх да патокаў вады роўнай дарогай, і не спатыкнуцца на ёй, бо Я стаў Айцом Ізраэля, і Эфраім — Мой сын першародны. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 126 (125), 1–2аb. 2cd–3. 4–5. 6 (Р.: 3) Рэфрэн: Вялікія рэчы ўчыніў Пан для нас. 3. Калі Пан перамяніў лёс Сіёну, * Рэфрэн: Тады гаварылі між народамі: * Рэфрэн: 4. Змяні наш лёс, о Пане, * Рэфрэн: 6. Тыя, хто ідзе і плача, * Рэфрэн: Гбр 5, 1–6 Ты святар навекі на ўзор Мельхізэдэка Чытанне Паслання да Габрэяў. Кожны першасвятар, якога выбіраюць з людзей, прызначаны для людзей у справах Божых, каб прыносіць дары і ахвяры за грахі. Ён можа спачуваць тым, хто не ведае і блукае, бо і сам мае ў сабе слабасць. Таму ён павінен як за народ, так і за сябе прыносіць ахвяры за грахі. І ніхто сам не бярэ сабе гэтага гонару, апроч пакліканага Богам, як і Аарон. Так і Хрыстус не сам сябе праславіў, стаўшы першасвятаром, але той, хто сказаў Яму: Ты Сын Мой, Я Цябе сёння нарадзіў; як і ў іншым месцы кажа: Ты святар навекі на ўзор Мельхізэдэка. Гэта слова Божае. Пар. 2 Цім 1, 10 Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць, а жыццё асвятліў праз Евангелле. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 10, 46–52 Настаўнік, каб я зноў бачыў + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. У той час: Калі Езус выходзіў з Ерыхона са сваімі вучнямі і з вялікім натоўпам, Бартымэй, сын Тымэя, сляпы жабрак, сядзеў каля дарогі. Пачуўшы, што гэта Езус Назаранін, ён пачаў крычаць: Езусе, Сыне Давіда, змілуйся нада мною. Многія загадвалі яму замоўкнуць, але ён яшчэ мацней крычаў: Сыне Давіда, змілуйся нада мною. Езус спыніўся і сказаў: Паклічце яго. І паклікалі сляпога, кажучы яму: Смялей, уставай, Ён кліча цябе. Скінуўшы плашч, той падскочыў і падышоў да Езуса. І адказваючы яму, Езус сказаў: Што хочаш, каб Я зрабіў табе? Сляпы сказаў Яму: Настаўнік, каб я зноў бачыў. Езус сказаў яму: Ідзі, вера твая вылечыла цябе. І той адразу пачаў бачыць, і пайшоў за Езусам па дарозе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 23.09.2010 17:25 |