Серада — трыццаты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Рым 8, 26–30 Тым, хто любіць Бога, усё садзейнічае дзеля дабра іхняга Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Дух дапамагае ў слабасцях нашых, бо мы не ведаем, аб чым трэба маліцца, але сам Дух заступаецца за нас стагнаннямі невымоўнымі. Той жа, хто даследуе сэрцы, ведае, якая думка ў Духа, бо Ён заступаецца за святых па волі Божай. Мы ведаем таксама, што тым, хто любіць Бога — пакліканым па Яго пастанове — усё садзейнічае дзеля дабра іхняга. Бо, каго Ён наперад пазнаў, таго і прадвызначыў быць падобным да вобраза Сына свайго, каб Ён быў першародным між многімі братамі; а каго прадвызначыў, таго і паклікаў, каго паклікаў, таго і апраўдаў; а каго апраўдаў, таго і ўславіў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 13 (12), 4–5. 6 (Р.: 6а) Рэфрэн: Спадзяюся, Пане, на Тваю міласэрнасць. 4. Паглядзі, адкажы мне, Пане Божа мой, * Рэфрэн: 6. Я спадзяюся на Тваю міласэрнасць; * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Эф 6, 1–9 Слухайцеся, як нявольнікі Хрыстовыя Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Эфесцаў. Дзеці, слухайцеся ў Пану сваіх бацькоў, бо гэта справядліва. «Шануй бацьку свайго і маці» — гэта першая запаведзь у абяцанні, каб добра было табе і каб доўга жыў ты на зямлі. І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх праз навучанне і настаўленне Пана. І вы, гаспадары, рабіце з імі тое самае: перастаньце пагражаць, ведаючы, што і над вамі, і над імі ёсць у нябёсах Пан, які не зважае на асобы. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 145 (144), 10–11. 12–13аb. 13cd–14 (Р.: 13c) Рэфрэн: Пан верны ва ўсіх сваіх словах. 10. Няхай славяць Цябе, Пане, усе Твае стварэнні, * Рэфрэн: 12. Няхай сыны чалавечыя даведаюцца пра Тваю магутнасць * Рэфрэн: Пан верны ва ўсіх сваіх словах * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Пан паклікаў нас праз Евангелле,2 Тэс 2, 14 каб мы атрымалі славу Пана нашага Езуса Хрыста. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 13, 22–30 Прыйдуць з усходу і з захаду, і сядуць за стол у Валадарстве Божым + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Накіроўваючыся ў Ерузалем, Езус праходзіў праз гарады і вёскі і навучаў. І нехта сказаў Яму: Пане, няўжо мала тых, хто будзе збаўлены? Ён жа сказаў ім: Імкніцеся прайсці праз вузкую браму, бо, кажу вам, многія будуць спрабаваць увайсці, але не змогуць. Калі гаспадар дому ўстане і зачыніць дзверы, тады вы, стоячы па-за домам, пачнеце стукаць у дзверы і казаць: Пане, адчыні нам. Але Ён скажа ў адказ: Не ведаю вас, адкуль вы. І пачнеце казаць: Мы елі і пілі перад Табою, і на вуліцах нашых навучаў Ты. Але Ён скажа вам: Не ведаю вас, адкуль вы; адыдзіце ад Мяне ўсе, хто чыніць несправядлівасць. Там будзе плач і скрыгатанне зубоў, калі ўбачыце Абрагама, Ісаака і Якуба, і ўсіх прарокаў у Валадарстве Божым, а сябе — выкінутых вон. І прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і сядуць за стол у Валадарстве Божым. І вось будуць апошнія, якія стануць першымі, і будуць першыя, якія стануць апошнімі. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 19.10.2010 14:21 |