Чацвер — трыццаць другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 7, 22 — 8, 1 Гэта ззянне вечнага святла і беззаганнае люстра Божага дзеяння Чытанне кнігі Мудрасці Саламона. адзіны, разнастайны, далікатны, рухлівы, ясны, беззаганны, зразумелы, няшкодны, дабралюбны, востры, нястрыманы, дабрачынны, чалавекалюбны, пэўны, бяспечны, бесклапотны, усемагутны і ўсёбачны, які пранікае ва ўсе духі разумныя, чыстыя і найдалікатнейшыя. Мудрасць рухлівейшая за ўсякі рух; праходзіць і пранікае ва ўсё дзеля чысціні сваёй. Гэта дыханне Божай моцы, чыстае выпраменьванне славы Усемагутнага, і таму нічога бруднага ў яе не патрапіць. Гэта ззянне вечнага святла, і беззаганнае люстра Божага дзеяння, вобраз дабрыні Ягонай. Яна адна, але ўсё можа, заўсёды застаецца сабой, але ўсё аднаўляе, і праз пакаленні сыходзіць у душы святых, рыхтуе сяброў Божых і прарокаў. Бог любіць толькі таго, хто жыве ў мудрасці. Яна прыгажэйшая ад сонца і ўсялякага сузор’я. У параўнанні са святлом яна зойме першае месца, бо за святлом надыходзіць ноч, а зло не пераможа Мудрасці. Яна магутна разыходзіцца ад краю да краю, з дабрынёю распараджаецца ўсім. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 119 (118), 89–90. 91 і 130. 135 і 175 (Р.: 89а) Рэфрэн: Навекі, Пане, устаноўлена Тваё слова. 89. Навекі, Пане, * Рэфрэн: 91. Паводле Тваіх судоў усё стаіць дагэтуль, * Рэфрэн: 135. Пакажы слузе Твайму святло свайго аблічча * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Флм 7–20 Ужо не як слугу, але як брата ўмілаванага, прымі яго Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Філімона. Умілаваны: Мы маем вялікую радасць і суцяшэнне ў любові тваёй, бо праз цябе, браце, заспакоены сэрцы святых. Я хацеў затрымаць яго пры сабе, каб ён замест цябе паслужыў мне ў кайданах за Евангелле. Але без тваёй згоды нічога не хацеў бы рабіць, каб добрая справа твая была не з прымусу, а з добрай волі. Бо, можа, ён дзеля таго аддаліўся ад цябе на пэўны час, каб ты прыняў яго назаўсёды ўжо не як слугу, але больш чым слугу, як брата ўмілаванага, асабліва для мне, а тым больш для цябе, і паводле цела, і ў Пану. Таму, калі лічыш мяне супольнікам, то прымі яго, як мяне. Калі ж ён чым пакрыўдзіў цябе, або вінаваты табе, палічы гэта мне. Я, Павел, напісаў сваёю рукою: я адплачу, ужо не кажучы табе пра тое, што ты вінаваты мне больш за самога сябе. Так, браце, няхай я атрымаю ад цябе карысць ў Пану: заспакой маё сэрца ў Хрысце. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 6с–7. 8–9а. 9bc–10 (Р.: 5а) Рэфрэн: Шчаслівы, каму дапамагае Бог Якуба. 6. Бог навекі захоўвае вернасць. * Рэфрэн: 8. Пан адкрывае вочы сляпым, * Рэфрэн: Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Ян 15, 5 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Я — вінаградная лаза, вы — галіны, — кажа Пан. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 17, 20–25 Валадарства Божае ёсць унутры вас + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Фарысеі спыталіся ў Езуса, калі прыйдзе Валадарства Божае. І Ён адказаў ім: Не прыйдзе Валадарства Божае прыкметна, і не скажуць: вось тут, — або: там. Бо Валадарства Божае ёсць унутры вас. Сказаў таксама вучням: Прыйдуць дні, калі захочаце ўбачыць хоць адзін з дзён Сына Чалавечага, і не ўбачыце. І скажуць вам: вось там, — або: вось тут, — але вы не ідзіце і не ганіцеся. Бо, як маланка, якая мільганула з аднаго краю неба да другога, так будзе Сын Чалавечы ў свой дзень. Але спачатку трэба Яму шмат выцерпець і быць адкінутым гэтым пакаленнем. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 04.11.2010 13:21 |