Серада — трыццаць другі звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мдр 6, 1–11 Слухайце, каралі, навучыцеся мудрасці Чытанне кнігі Мудрасці Саламона. Слухайце, каралі, і разумейце, вучыцеся, суддзі межаў зямных.Схіліце вуха, вы, якія пануеце над мноствам і ганарыцеся безліччу народаў. Ад Пана дадзена вам улада, а панаванне — ад Найвышэйшага, які выпрабуе вашы справы і даследуе вашы намеры. Бо вы, будучы слугамі Ягонага Валадарства, не судзілі справядліва і не захоўвалі закону, і не ішлі за воляй Божай. Ён грозна і хутка сыдзе на вас, бо суровы будзе суд над тымі, хто пануе. Найменшы праз міласэрнасць атрымае прабачэнне, але моцныя будуць моцна пакараны. Бо Валадар усяго не глядзіць на асобу, і не зважае на веліч, таму што Ён стварыў і малога, і вялікага, і аднолькава клапоціцца пра ўсіх, але моцных чакае суровае выпрабаванне. Да вас, уладары, — мае словы, каб вы навучыліся мудрасці і не ўпалі. Бо тыя, хто захоўвае ў святасці святое, асвяцяцца, і навучаныя гэтаму — знойдуць абарону. Таму жадайце словаў Маіх, прагніце і будзеце навучаныя. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 82 (81), 3–4. 6–7. (Р.: 8а) Рэфрэн: Паўстань, о Божа, каб судзіць зямлю. 3. Рассудзіце беднага і сірату, * Рэфрэн: 6. Я сказаў: Вы — багі, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ціт 3, 1–7 Мы былі зведзеныя, але паводле міласэрнасці сваёй збавіў нас Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Ціта. Умілаваны: Нагадвай, каб падпарадкоўваліся кіраўніцтву і ўладам, каб былі гатовымі да ўсякай добрай справы, каб нікога не зласловілі, не былі сварлівымі, але ціхімі, паказваючы ўсялякую ласкавасць да ўсіх людзей. Бо і мы былі калісьці неразумныя, непаслухмяныя, зведзеныя, служылі розным жаданням і ўцехам, жылі ў злосці і зайздрасці, былі ненавісныя і ненавідзелі адзін аднаго. Калі ж аб’явілася дабрыня і чалавекалюбства Бога, Збаўцы нашага, Ён не дзеля ўчынкаў справядлівасці, якія мы ўчынілі, але паводле міласэрнасці сваёй збавіў нас праз купель адраджэння і аднаўлення Святым Духам, якога шчодра выліў на нас праз Езуса Хрыста, Збаўцу нашага, каб, апраўданыя Ягонай ласкаю, мы сталі паводле надзеі спадкаемцамі вечнага жыцця. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 23 (22), 1–3а. 3b–4. 5. 6 (Р.: 1) Рэфрэн: Пан — пастыр мой, не буду мець нястачы. 1. Пан — мой пастыр, ні ў чым не буду мець нястачы, * Рэфрэн: Накіроўвае мяне на сцежкі справядлівасці * Рэфрэн: 5. Ты стол для мяне накрываеш * Рэфрэн: 6. Сапраўды, дабрыня і міласэрнасць Твая будуць са мною * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. За ўсё дзякуйце Богу, 1 Тэс 5, 18 бо такая адносна вас Божая воля ў Езусе Хрысце. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 17, 11–19 Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. Езус, калі ішоў у Ерузалем, праходзіў праз Самарыю і Галілею. І калі Ён уваходзіў у адну вёску, сустрэлі Яго дзесяць пракажоных, якія сталі здалёк і моцным голасам казалі: Езус, Настаўнік, змілуйся над намі. Убачыўшы іх, Ён сказаў ім: Ідзіце, пакажыцеся святарам. А калі адышлі, яны ачысціліся. І адзін з іх, убачыўшы, што стаў аздароўлены, вярнуўся, моцным голасам праслаўляючы Бога, і, упаўшы ніцма да ног Ягоных, дзякаваў Яму. А быў гэта самаранін. Тады Езус сказаў: Ці не дзесяць было ачышчаных, дзе ж дзевяць? Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць славу Пану, акрамя гэтага чужынца? І сказаў яму: Устань, ідзі; вера твая ўратавала цябе. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.10.2010 17:28 |