XXXII Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Мак 7, 1–2. 9–14 Валадар свету ўваскрасіць нас да вечнага жыцця Чытанне Другой кнігі Макабэяў. У тыя дні: Здарылася, што сем братоў разам з маці былі схоплены, і катавалі іх бізунамі і рамянямі, бо кароль хацеў прымусіць іх пакаштаваць свініны, забароненай Законам. Адзін з іх, прамаўляючы ад імя астатніх, сказаў так: Пра што хочаш спытацца або пра што даведацца ад нас? Мы гатовыя хутчэй памерці, чым парушыць бацькоўскія законы. А другі брат на апошнім дыханні сказаў: Ты, злачынца, забіраеш у нас цяперашняе жыццё. Аднак Валадар свету ўваскрасіць да вечнага жыцця нас, якія паміраюць за Яго Закон. Пасля гэтага катавалі трэцяга. На патрабаванне даць язык адразу ж высунуў яго, адважна выцягнуў рукі і з годнасцю сказаў: З неба іх атрымаў, але дзеля Яго законаў пагарджаю імі, бо спадзяюся зноў атрымаць іх ад Яго. Нават сам кароль і ўсе, хто быў з ім, дзівіліся адважнасці юнака, які зусім не зважаў на пакуты. Калі памёр і той, катавалі чацвёртага, здзекуючыся падобным чынам. Канаючы, той сказаў: Лепш памерці ад людскіх рук, а на Бога ўскладаць надзею, што зноў праз Яго будзем ажыўленыя. А для цябе няма ўваскрашэння да жыцця. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 17 (16), 1. 5–6. 8 і 15 (Р.: 15b) Рэфрэн: Буду насычацца Тваім абліччам, Пане. 1. Выслухай, Пане, маю справядлівасць, * Рэфрэн: 5. Умацуй мае крокі на Тваіх шляхах, * Рэфрэн: 8. Сцеражы мяне, як зрэнку вока, * Рэфрэн: 2 Тэс 2, 16 — 3, 5 Бог умацуе вас у кожнай справе і добрым слове Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты: Сам Пан наш Езус Хрыстус і Бог, Айцец наш, які палюбіў нас і даў вечнае суцяшэнне і добрую надзею ў ласцы, няхай заахвоціць сэрцы вашыя і ўмацуе вас у кожнай справе і добрым слове. Дык вось, браты, маліцеся за нас, каб слова Пана пашыралася і праслаўлялася, як гэта ёсць сярод вас, і каб мы ўратаваліся ад падступных і ліхіх людзей; бо не ва ўсіх ёсць вера. Але верны ёсць Пан. Ён умацуе вас і захавае ад злога. Мы ўпэўненыя наконт вас у Пану, што выконваеце і будзеце выконваць тое, што мы вам наказваем. А Пан няхай накіруе сэрцы вашыя да Божай любові і да Хрыстовай цярплівасці. Гэта слова Божае. Ап 1, 5b–6b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Езус Хрыстус — першародны сярод памерлых; Яму слава і моц на вякі вечныя. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 20, 34–38 Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў ім: Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра куст, калі назваў Пана «Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба». Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 21.10.2010 17:01 |