ХХXII Звычайная нядзеля, Год B |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Вал 17, 10–16 Зрабіла ўдава са сваёй мукі праснак і прынесла Іллі Чытанне Першай кнігі Валадарстваў. У тыя дні: Устаў прарок Ілля і пайшоў у Сарэпту. І калі падышоў да брамы горада, з’явілася перад ім удава, якая збірала дровы. І паклікаў яе, кажучы: Прынясі мне трохі вады ў збане напіцца. Калі яна пайшла прынесці вады, ён крыкнуў услед: Вазьмі, прашу, для мяне і кавалак хлеба. Яна ж адказала: На жыццё Пана, твайго Бога, не маю печыва, толькі жменю мукі ў кадушцы і трохі алею ў збане. Вось збяру некалькі кавалкаў дрэва і пайду, згатую сабе і майму сыну. З’ямо гэта і памром. Ілля сказаў ёй: Не бойся, але ідзі і зрабі, як сказала. Толькі спачатку зрабі невялікі праснак для мяне і прынясі мне. Сабе ж і сыну зробіш потым. Бо так кажа Пан, Бог Ізраэля: Кадушка мукі не скончыцца, і збан алею не апусцее аж да дня, калі Пан спашле дождж на зямлю. Яна пайшла і зрабіла, як сказаў Ілля. І штодня елі ён, яна і дом яе. І так было кожны дзень. Кадушка мукі не скончылася, і збан алею не апусцеў паводле абяцання, якое Пан даў праз Іллю. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 146 (145), 6c–7. 8–9а. 9bc–10 (Р.: 1) Рэфрэн: Хвалі, душа мая, Пана. 6. Бог навекі захоўвае вернасць. * Рэфрэн: 8. Пан адкрывае вочы сляпым, * Рэфрэн: Пан сірату і ўдаву падтрымлівае, * Рэфрэн: Гбр 9, 24–28 Хрыстус, раз ахвяраваў сябе, каб панесці грахі многіх Чытанне Паслання да Габрэяў. Хрыстус увайшоў не ў свяцілішча, пабудаванае рукамі на ўзор праўдзівых, але ў само неба, каб цяпер заступіцца за нас перад абліччам Бога; і не дзеля таго, каб шматразова прыносіць сябе ў ахвяру, як штогод уваходзіць першасвятар у Святое святых з чужою крывёю, бо Яму трэба было б шмат разоў цярпець ад пачатку свету. Цяпер жа Ён адзін раз на сканчэнні вякоў з’явіўся дзеля знішчэння граху сваёю ахвяраю. І як людзям прызначана раз памерці, а пасля гэтага – суд, так і Хрыстус, раз ахвяраваўшы сябе, каб панесці грахі многіх, другі раз без грэху з’явіцца тым, хто чакае Яго дзеля збаўлення.Гэта слова Божае. Мц 5, 3 Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мк 12, 41–44 Гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх + Чытанне святога Евангелля паводле Марка. Сеўшы насупраць скарбонкі, Езус назіраў, як людзі кідалі грошы ў скарбонку. Многія багатыя кідалі памногу. І прыйшла адна бедная ўдава, і ўкінула дзве лепты, што складае чвэрць аса. Паклікаўшы вучняў сваіх, Езус сказаў ім: Сапраўды кажу вам, што гэтая бедная ўдава ўкінула больш за ўсіх, хто кідаў у скарбонку. Бо ўсе кідалі, маючы лішак, а яна, будучы ў нястачы сваёй, укінула ўсё, што мела, увесь пажытак свой. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 21.10.2010 16:42 |