Субота — трыццаць трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 1 Мак 6, 1–13
За зло, якое ўчыніў у Ерузалеме, у вялікім смутку я паміраюЧытанне Першай кнігі Макабэяў. У тыя дні: Кароль Антыёх праходзіў па верхняй краіне і пачуў, што ў Персіі ёсць горад Элімаіс, вядомы сваім багаццем на срэбра і золата. А ў ім – вельмі багатая святыня, у якой знаходзяцца залатыя шлемы, шчыты і зброя, пакінутыя там Аляксандрам Македонскім, сынам Філіпа, які першы панаваў над грэкамі. І пайшоў ён, і спрабаваў ўзяць горад і абрабаваць яго, але не здолеў, бо пра яго намеры даведаліся жыхары горада. І падняліся на бітву супраць яго, і ён уцёк, і адышоў адтуль з вялікім смуткам, каб вярнуцца ў Бабілён. А калі ён быў яшчэ ў Персіі, да яго прыбыў пэўны пасланец і паведаміў, што войскі, якія вырушылі ў зямлю Юды, звернуты ў бегства. Лізій жа, які сярод першых выправіўся з моцнымі сіламі, быў прагнаны ад аблічча юдэяў, якія ўзмацніліся за кошт зброі, сілаў, і шматлікіх трафеяў, забраных у разбітага войска. Самі ж юдэі зруйнавалі агіду, пабудаваную на алтары ў Ерузалеме, і абнеслі высокімі мурамі святыню, як і раней, а таксама свой горад Бэт-Шур. Калі кароль пачуў гэтыя навіны, ён спалохаўся і моцна ўсхваляваўся. Упаў на свой ложак і занямог з-за смутку, што не сталася так, як ён задумаў. Заставаўся там шмат дзён, бо глыбокі смутак аднаўляўся ў ім, і ён зразумеў, што памірае. І паклікаў усіх сяброў сваіх, і сказаў ім: Сон пакінуў мяне, а маё сэрца сціснулася ад хвалявання, і сказаў я ў сваім сэрцы: Да якога смутку дайшоў я. У якое хваляванне патрапіў я, той, які быў ласкавы і любімы падчас панавання свайго. Цяпер жа прыгадваю тое зло, якое я ўчыніў у Ерузалеме. Я забраў адтуль ўсё срэбнае і залатое начынне і беспадстаўна паслаў знішчыць жыхароў Юды. Я зразумеў, што з гэтай прычыны напаткала мяне гэтае ліха, і вось у вялікім смутку я паміраю на чужыне. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 9, 2–3. 4 і 6. 16 і 19. (Р.: пар. 15b) Рэфрэн: Радавацца буду Божай дапамозе. 2. Буду дзякаваць Табе, Пане, усім сэрцам, * Рэфрэн: 4. Калі ворагі мае павернуцца назад, * Рэфрэн: 16. Народы паўпадалі ў яму, якую выкапалі самі, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 11, 4–12 Два прарокі гэтыя мучылі жыхароў зямлі Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Сказана мне, Яну: Два дрэвы аліўныя і два светачы, што стаяць перад Панам зямлі, – гэта два мае сведкі. І калі хто хоча іх пакрыўдзіць, то агонь выйдзе з вуснаў іхніх і паглыне ворагаў іхніх. Той, хто хоча іх пакрыўдзіць, той павінен быць забіты такім чынам. Яны маюць уладу закрыць неба, каб не ішоў дождж на зямлю ў дні прароцтва іхняга, і маюць уладу над водамі, каб ператварыць іх у кроў і ўдарыць зямлю ўсякай пошасцю, калі толькі захочуць. І калі скончаць яны сведчанне сваё, звер, які выходзіць з бездані, пачне бітву з імі, і пераможа іх, і заб’е іх. І трупы пакіне на плошчы вялікага горада, які сімвалічна называецца Садома і Егіпет, дзе і Пан іх быў укрыжаваны. І многія з плямёнаў, і родаў, і моваў, і народаў будуць глядзець на іх трупы тры с паловаю дні і не дазволяць пакласці ў магілу. Жыхары зямныя будуць радавацца над імі і весяліцца, і будуць слаць падарункі адзін аднаму, бо два прарокі гэтыя мучылі жыхароў зямлі. Але праз тры с паловаю дні дух жыцця ад Бога ўвайшоў у іх, і яны ўсталі на свае ногі. І вялікі страх ахапіў тых, хто на іх глядзеў. І пачулі яны гучны голас з неба, які казаў ім: Узыдзіце сюды. І яны ўзышлі на неба ў воблаку, і глядзелі на іх ворагі іхнія. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 144 (143), 1. 2. 9–10 (Р.: 1а) Рэфрэн: Благаслаўлёны Пан, мая цвярдыня. 1. Благаслаўлёны Пан, * Рэфрэн: 2. Ён — міласэрнасць мая і цвярдыня, * Рэфрэн: 9. Божа, новую песню Табе заспяваю, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ пар. 2 Цім 1, 10b Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Наш Збаўца Езус Хрыстус знішчыў смерць і асвятліў праз Евангелле жыццё. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 20, 27–40 Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Падышлі некаторыя з садукеяў, якія адмаўлялі ўваскрасенне, і спыталіся ў Езуса: Настаўнік, Майсей напісаў нам, што калі ў некага памрэ брат, які меў жонку, і памрэ бяздзетны, то брат ягоны павінен узяць ягоную жонку і ўзбудзіць патомства брату свайму. Было ж сем братоў: першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны. Потым другі, і трэці ўзяў яе, таксама і ўсе сямёра, не пакінуўшы дзяцей, памерлі. Урэшце памерла і жонка. Дык вось, пасля ўваскрасення, катораму з іх яна будзе жонкаю? Бо ў семярых яна была жонкаю. Езус сказаў ім: Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж. А тыя, хто будзе годны таго веку і ўваскрасення з мёртвых, не будуць ні жаніцца, ні выходзіць замуж, ні памерці ўжо не змогуць, бо яны роўныя анёлам і з’яўляюцца сынамі Божымі, будучы сынамі ўваскрасення. А што мёртвыя ўваскрэснуць, і Майсей засведчыў, кажучы пра куст, калі назваў Пана “Богам Абрагама, і Богам Ісака, і Богам Якуба”. Бог жа не ёсць Богам мёртвых, але жывых, бо ўсе для Яго жывуць. На гэта сказалі некаторыя з кніжнікаў: Настаўнік, Ты добра сказаў. І ўжо ні пра што не адважваліся распытваць Яго. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.11.2010 14:43 |