Аўторак — трыццаць трэці звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Мак 6, 18–31 Пакіну годны прыклад, каб яны ахвотна і годна прымалі смерць за законы Чытанне Другой кнігі Макабэяў. У тыя дні: Элеязара, аднаго з галоўных кніжнікаў, чалавека ўжо старога ўзросту, але надзвычай прыгожага з выгляду, прымушалі, раскрыўшы яму рот, есці свініну. Ён жа, аддаючы перавагу хвалебнай смерці над апаганеным жыццём, добраахвотна ішоў да прылады катавання і выплёўваў, як і належыць рабіць тым, хто мае адвагу адмовіцца ад таго, чаго не дазвалялася каштаваць нават дзеля любові да жыцця. Тады людзі, якім даручылі блюзнерчае ахвяраванне, ведаючы гэтага чалавека з даўніх часоў, адвялі яго і сам-насам угаворвалі яго, каб ён зрабіў выгляд, што есць ахвярнае мяса, прынесенае ад караля, а на самой справе з’еў бы прынесенае і прыгатаванае імі мяса, якое дазвалялася есці. Зрабіўшы гэтак, ён змог бы ўратавацца ад смерці і з ім абышліся б прыхільна дзеля старога сяброўства з ім. Аднак ён прыняў добрае высакароднае рашэнне, якое было годнае ягонага ўзросту, і старэчай павагі, і дасягнутай ім хвалебнай сівізны, і з дзяцінства пабожных паводзін, а больш за усё – святога і Богам дадзенага Закону. Адпаведна гэтаму ён адказваў, кажучы, каб неадкладна паслалі яго на смерць. Бо не выпадае ў нашым узросце крывіць душою, каб многія маладыя людзі падумалі, што дзевяностагадовы Элеязар перайшоў у язычніцтва. Тады б мая крывадушнасць дзеля кароткага і няўхопнага моманту жыцця магла б увесці іх у зман, а я зганьбіў бы і спляміў сваю старасць. Бо калі цяпер я і пазбегну пакарання ад людзей, то рукі Усемагутнага я не пазбегну ні пры жыцці, ні пасля смерці. Таму, калі зараз мужна развітаюся з жыццём, то сам акажуся годным старасці, а маладым пакіну годны прыклад, каб яны ахвотна і годна прымалі смерць за пачэсныя і святыя законы. Сказаўшы гэта, ён адразу пайшоў на катаванне. Тады і нядаўняя прыхільнасць тых, хто вёў яго, змянілася на нянавісць з прычыны вышэйсказаных словаў, бо яны палічылі гэта вар’яцтвам. Перад самай смерцю пад ударамі, ён са стогнам сказаў: Для Пана, які мае святое пазнанне, відавочна тое, што, хоць я мог уратавацца ад смерці, зношу на целе жорсткія пакуты бічавання, а душою ахвотна цярплю іх з-за боязі перад Ім. Такім вось чынам ён загінуў, пакідаючы сваёю смерцю не толькі маладым, але і многім з народу прыклад высакароднасці і помнік цноты. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 3, 2–3. 4–5. 6–7 (Р.: 6b) Рэфрэн: Мяне падтрымлівае Пан і Бог мой. 2. Пане, шмат стала ворагаў маіх, * Рэфрэн: 4. Аднак Ты, Пане, шчыт мой і мая слава, * Рэфрэн: 6. Я кладуся і засынаю, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 3, 1–6. 14–22 Калі хто адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Я, Ян, пачуў Пана, які казаў мне: Напішы Анёлу сардыйскага Касцёла: Так кажа той, хто мае сем духаў Божых і сем зорак. Ведаю твае справы. Ты носіш імя, быццам жывы, але ты мёртвы. Чувай і ўмацоўвай рэшту, блізкую да смерці, бо я не палічыў твае ўчынкі дасканалымі перад Богам маім. Узгадай, што ты прыняў і чуў, і захоўвай, і пакайся. Калі ж не будзеш чуваць, то Я прыйду, як злодзей, і не будзеш ведаць, у якую гадзіну прыйду да цябе. Але ты маеш у Сардысе некалькі чалавек, якія не заплямілі шатаў сваіх і будуць хадзіць са Мною ў белым, бо яны годныя. Так апранецца ў белыя шаты пераможца, і я не сатру імені ягонага з кнігі жыцця, і вызнаю яго імя перад Айцом Маім і перад Анёламі Ягонымі. Хто мае вуха, няхай чуе, што Дух кажа Касцёлам. І напішы Анёлу лаадыкійскага Касцёла: Так кажа Амэн, Сведка верны і праўдзівы, Пачатак стварэння Божага. Ведаю твае справы: ты ні халодны, ні гарачы. О, калі б ты быў халодны ці гарачы. Але таму, што ты цёплы, а не гарачы і не халодны, выплюну цябе з вуснаў Маіх. Бо ты кажаш: Я багаты і разбагацеў, і ні ў чым не маю патрэбы, – а не ведаеш, што ты няшчасны, і варты жалю, і ўбогі, і сляпы, і голы. Раю табе купіць у Мяне золата, ачышчанае агнём, каб разбагацеў ты, і белую шату, каб ты апрануўся і каб не быў бачны сорам галечы тваёй. Бальзамам памаж вочы свае, каб бачыць. Каго Я люблю, тых дакараю і выхоўваю. Таму будзь руплівы і пакайся. Вось стаю каля дзвярэй і стукаюся. Калі хто пачуе Мой голас і адчыніць дзверы, увайду да яго і буду вячэраць з ім, а ён са Мною. Пераможцу дам сесці са Мною на троне Маім, як і Я перамог і сеў з Айцом Маім на троне Яго. Хто мае вуха, няхай слухае, што кажа Дух Касцёлам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 15 (14), 2–3a. 3bс–4ab. 5 (Р.: Ап 3, 21) Рэфрэн: Пераможцу дам сесці са Мною на троне. 2. Той, хто паступае беззаганна* Рэфрэн: Хто не чыніць бліжняму свайму зла,* Рэфрэн: 5. Хто срэбра сваё не дае на ліхвярства * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ 1 Ян 4, 10b Бог Сам палюбіў нас і паслаў Сына свайго як уміласціўленне за грахі нашыя. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 19, 1–10 Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус увайшоў у Ерыхон і праходзіў праз яго. І вось адзін чалавек па імені Закхей, кіраўнік мытнікаў і багаты, стараўся ўбачыць Езуса, хто Ён такі, але не мог з-за натоўпу, таму што быў малога росту. Забегшы наперад, ён залез на смакоўніцу, каб убачыць Яго, бо Ён павінен быў там праходзіць. Калі Езус прыйшоў на гэтае месца, паглядзеў уверх і сказаў яму: Закхей, хутчэй спускайся, бо сёння мне трэба быць у тваім доме. Той хутка спусціўся і прыняў Яго з радасцю. А ўсе, убачыўшы гэта, пачалі наракаць і казалі, што Ён зайшоў пагасціць да грэшнага чалавека. Закхей жа ўстаў і сказаў Пану: Вось палову маёмасці сваёй, Пане, я аддам убогім і, калі каго ў чым ашукаў, аддам у чатыры разы больш. Езус сказаў яму: Сёння прыйшло збаўленне ў дом гэты, таму што і ён сын Абрагама. Бо Сын Чалавечы прыйшоў знайсці і выратаваць тое, што загінула. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 04.11.2010 14:16 |