XXXIII Звычайная нядзеля, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Мал 3, 19–20а Для вас узыдзе сонца справядлівасці Чытанне кнігі прарока Малахіі. Вось прыйдзе дзень, палаючы быццам печ. Тады ўсе ганарлівыя і бязбожныя стануць як салома, і спаліць іх надыходзячы дзень, – кажа Пан Магуццяў, — так што не пакіне ў іх ні карэння, ні галля. А для вас, хто баіцца імені Майго, узыдзе сонца справядлівасці, і аздараўленне будзе ў Ягоных промнях.Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 5–6. 7–8. 9 (Р.: пар. 9) Рэфрэн: Прыйдзе Пан судзіць народы справядліва. 5. Грайце Пану на гуслях, * Рэфрэн: 7. Няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе, * Рэфрэн: 9. Перад абліччам Пана, які надыходзіць, * Рэфрэн: 2 Тэс 3, 7–12 Калі хто не хоча працаваць, няхай і не есць Чытанне Другога паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Браты: Вы самі ведаеце, як трэба наследаваць нас, бо мы не чынілі беспарадку сярод вас і ні ў кога не елі хлеба дарма, але цяжка і ў мазалях працавалі дзень і ноч, каб не абцяжарваць нікога з вас. Не таму, што мы не мелі ўлады, але каб саміх сябе даць вам як прыклад для наследавання нас. Калі мы былі ў вас, то наказвалі вам, што калі хто не хоча працаваць, няхай і не есць. Але чулі, што некаторыя сярод вас жывуць у беспарадку: нічога не робяць, але займаюцца марнымі справамі. Такім загадваем і заклінаем іх у Пану Езусе Хрысце, каб яны працавалі ў спакоі і елі свой уласны хлеб. Гэта слова Божае. Лк 21, 28 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленне вашае. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 5–19 Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены. І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца? Ён сказаў: Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы «гэта Я», – і: «наблізіўся час». Не ідзіце за імі. Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу. Тады сказаў ім: Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба. Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе. Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.11.2010 13:59 |