ХХXІIІ Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Прып 31, 10–13, 19–20, 30–31 Ахвотна працуе рукамі сваімі Чытанне кнігі Прыпавесцяў Саламона. Цана яе большая, чым перлаў. Давярае ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку. Яна адплочвае яму дабром, а не злом, ва ўсе дні ягонага жыцця. Яна шукае воўну і лён і ахвотна працуе рукамі сваімі. Рукі свае працягвае да прáсніцы, і пальцы яе трымаюць верацяно. Далонь сваю працягвае ўбогаму і руку сваю падае няшчаснаму. Прывабнасць — гэта зман, а прыгажосць — гэта марнасць, жанчына, якая баіцца Пана, годная пахвалы. Аддавайце ёй паводле працы рук яе, няхай хваляць ў брамах чыны яе. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 128 (127), 1–2. 3. 4–5 (Р.: пар. 1) Рэфрэн: Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана. 1. Шчаслівы кожны, хто баіцца Пана, * Рэфрэн: 3. Жонка твая, як урадлівая вінаградная лаза * Рэфрэн: 4. Вось так будзе благаслаўлёны чалавек, * Рэфрэн: 1 Тэс 5, 1–6 Каб дзень Пана не застаў вас, як злодзей Чытанне Першага паслання святога апостала Паўла да Тэсаланікійцаў. Пра часы і пэўную пару няма патрэбы пісаць вам, браты, бо вы самі дакладна ведаеце, што дзень Пана прыйдзе, як злодзей уначы. Калі будуць гаварыць: Мір і бяспека, — тады пагібель неспадзяваная прыйдзе да іх, быццам мукі да парадзіхі, і яны не ўцякуць. Вы ж, браты, не ў цемры, каб дзень застаў вас, як злодзей; бо ўсе вы сыны святла і сыны дня. Мы не належым ні да ночы, ні да цемры. Дык не будзем жа спаць, як астатнія, але чувайма і будзьма цвярозымі. Гэта слова Божае. Ян 15, 4а. 5b Заставайцеся ўва Мне, а Я ў вас, — кажа Пан. Хто застаецца ўва Мне, а Я ў ім, той прыносіць багаты плён. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 25, 14–15. 19–21 У малым ты быў верны, увайдзі ў радасць гаспадара твайго + Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус расказаў сваім вучням гэтую прыпавесць: Пэўны чалавек, ад’язджаючы, паклікаў слуг сваіх і даручыў ім маёмасць сваю. Аднаму даў пяць талантаў, другому — два, іншаму — адзін, кожнаму паводле ўласных магчымасцяў, і ад’ехаў. Па доўгім часе прыходзіць гаспадар слугаў гэтых і патрабуе ад іх рахунку. Той, які атрымаў пяць талантаў, падышоў і прынёс яшчэ пяць талантаў і кажа: Гаспадар, пяць талантаў ты даў мне; вось яшчэ пяць талантаў я зарабіў на іх. Гаспадар ягоны сказаў яму: Добра, слуга добры і верны, у малым ты быў верны: над многім цябе пастаўлю. Увайдзі ў радасць гаспадара твайго. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.11.2010 13:48 |