Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Івянец — парафія Св. Аляксея |
 | Фота А. Дыбоўскага
| Адрас: вул. Пушкіна, 1 222370 г.п. Івянец Валожынскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 8 01772 5 31 70 Факс: 8 01772 5 19 91в Расклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 09.15, 13.00
- Св. Імша ў будні — 09.00, 19.00
в З гісторыі парафіі Узнікненне касцёла св. Аляксея ў Івянцы цесна звязана з гісторыяй мястэчка і лёсамі раней пабудаваных тут каталіцкіх святынь: касцёла Св. Тройцы і касцёла св. Міхаіла. Падчас рэпрэсій пасля студзеньскага паўстання царскія ўлады зачынілі абодва касцёлы, а таксама драўляную каплічку на могілках. Святыні замянілі на праваслаўныя цэрквы, пазбаўляючы каталікоў месца культу. Дзякуючы старанням генерала Эдварда Кавэрскага сітуацыя паступова змянялася. Пачынаючы з 1903 года, улады дазолілі праводзіць душпастырства пры каплічцы на могілках, а 30 лістапада 1904 года сам цар Расіі дазволіў пабудаваць касцёл на могілках. У знак падзякі святыня павінна была атрымаць імя св. Аляксея, таму што такое імя насіў царскі сын.
Касцёл будавалі тры гады. Працы, распачатыя ў студзені 1905 года, з вялікай ахвярнасцю падтрымлівалі мясцовыя жыхары, а таксама Эдвард Кавэрскі і яго жонка Альжбета з сям'і Плявакаў, якія ў значнай ступені фінансава дапамагалі будаўніцтву.
22 траўня 1905 года ксёндз Ежы Шэмбек - арцыбіскуп Магілёўскай архідыяцэзіі - асвяціў вуглавы камень. Ужо 3 снежня 1907 года святыню асвяціў ксёндз Ян Казялевіч - першы пробашч новай святыні.
Пасля адыходу святароў у час Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў. Аднак канчаткова быў зачынены і адабраны 16 ліпеня 1947 года. У 1962 годзе быў набыты праз Мінскую дзяржаўную бібліятэку імя Леніна, а з 1976 года святыня стала афіцыйным яе філіялам. З цягам часу касцёл ператварылі ў кніжны склад, а пазней - у архіў.
Мясцовыя жыхары распачалі намаганні па вяртанні касцёла. Ужо пад канец 70-х гадоў былі складзены першы лісты да ўладаў БССР, якая ўваходзіла ў склад СССР. З гэтага часу вернікі сістэматычна пасылалі петыцыі і складалі візіты цэнтральным уладам СССР у Маскве, просячы аб вяртанні святыні. Усе гэтыя намаганні прынеслі чаканыя вынікі.
Канчаткова касцёл быў вернуты каталікам 14 кастрычніка 1988 года. Першая пасля вяртання касцёла Святая Імша была адпраўлена ў ім 9 ліпеня 1989 года. Пасля доўгатэрміновага бяздзеяння касцёл ізноў стаў месцам малітвы.
Паводле матэрыялаў www.ivenec.com
|
Забрэззе — парафія Найсвяцейшай Тройцы |
| Фота globus.tut.by
|
Адрас: в. Забрэззе Валожынскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь в З гісторыі парафіі Парафія існуе з 1446 г.; касцёл 1695 г. быў знішчаны ў 1940 г., новы касцёл асвячоны ў 2000 г.
|
Вішнева — парафія Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі |
| Фота globus.tut.by
|
Адрас: 222343 в. Вішнева Валожынскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 8 01772 4 44 62 яРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 12.00
- Св. Імша ў будні — 9.00
а З гісторыі парафіі
Парафія існуе з 1424 г.; сучасны касцёл пабудаваны ў 1626–1641 гг., кансэкраваны ў 1675 г., рэканструяваны ў 1906 г.
|
Валожын — парафія Св. Юзафа |

| Фота radzima.org |
Адрас: пл. Свабоды, 2 222340 г. Валожын Валожынскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь Тэл.: (8-017) 7258194aaРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 9.30 (польск.), 12.00 (бел.)
- Св. Імша ў будні:
- пн, ср, пт — 8.00 (польск.)
- ат, чц, сб — 18.00 (бел.)
aaaЗ гісторыі парафіі Парафія існуе з 1475 г.; у 1681–1832 гг. дзейнічаў кляштар бэрнардынаў, сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1815 г., адноўлены ў 1990 г.
|
Багданава — парафія св. Міхала Арханёла |
| Фота globus.tut.by |
Адрас: 222344 в. Багданава Валожынскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (8–01772) 4 53 81 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 10.30
ў З гісторыі парафіі Парафія згадваецца з 1550 г.; новазбудаваны касцёл кансэкраваны ў 1999 г.
|
Парафіі Івянецкага дэканата |
21.07.2008 17:15 |
1. Багданава — Св. Міхала Арханёла 2. Валожын — Св. Юзафа 3. Вішнева — Адведзінаў НПМ 4. Забрэззе — Найсвяцейшай Тройцы 5. Івянец — Св. Аляксея 6. Івянец — Св. Міхала Арханёла 7. Камень — Св. Пятра і Паўла 8. Лоск — Найсвяцейшага Сэрца Езуса і св. Кірылы і Мятода 9. Подберазь — Унебаўзяцця НПМ 10. Пяршаі — Св. Юрыя 11. Ракаў — НПМ Ружанцовай (св. Дамініка)
Усяго парафій у дэканаце: 11 Зарэгістравана парафій: 9 Колькасць святароў: 8 Касцёлы / капліцы: 9 / 1
Адлегласць ад раённага цэнтра дэканата да Мінска — 80 км. Колькасць жыхароў дэканата — 43 тыс.чал., з іх 11,5 тыс.чал. жыве ў горадзе, 32,2 тыс.чал. жыве ў сельскай мясцовасці. Плошча дэканата (тэрыторыя Валожынскага раёна) — 1,9 тыс.кв.км.
Дэкан — а. Лех Баханэк OFMConv вул. Пушкіна, 1 222370 г.п. Івянец Валожынскі р-н тэл.: 8 01772 5 31 70 факс: 8 01772 5 19 91 E-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Катэхетычны візітатар — с. Часлава Навіцкая USJK вул. Альховая, 8 220053 Мінск E-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
|
Энергетык — парафія Перамянення Пана |

п Расклад набажэнстваў (магчымы змены) Св. Імша ў нядзелю — 8.30 н З гісторыі парафіі
Парафія арганізуецца; бліжэйшая капліца ў в. Гарбузы згадвалася з 1796 г., знішчаная ў 1930-я гг.
|
Фрунзе (Плашава) — парафія Маці Божай Шкаплернай |
 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 11.00
ы З гісторыі парафіі Парафія існуе з 1922 г.; касцёл 1916 г. зачынены ў 1932 г. і знішчаны ў 1950-я гг., парафія адроджана ў 1997 г.
|
Фаніпаль (Вязань) — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Марыі |
Адрас: вул. Садовая, 9
222750 Фаніпаль Дзяржынскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (8–029) 7015191ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 9.00, 13.00, 18.00
- Св. Імша ў суботу — 10.00
- Св. Імша ў будні — 19.00
п З гісторыі парафіі Парафія існуе з 2000 г.; капліца ў Вязані заснавана ў 1751 г., абкладзена каменем у 1847 г., знішчана ў савецкія часы. Зараз вядзецца будаўніцтва касцёла.
|
Узда — парафія Узвышэння Святога Крыжа |

Адрас: вул. Камуністычная, 4 223411 г. Узда Уздзенскі р-н Мінская вобл. Рэспубліка Беларусь
Тэл.: (8 01718) 5 15 36 +375 25 77 100 80 Электронны адрас:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
Кс. Дзяніс Шастаковіч MSF
п Расклад набажэнстваў (магчымы змены) - Святая Імша ў нядзелю — 12.00;
- Святая Імша ў будні — рухомы графік
Набажэнствы ў іншых месцах: Негарэлае (Дзяржынскі р-н, парафія Перамянення Пана) Нядзельная Імша — 9.00 У будні — рухомы графік Парафіяльныя адпусты:
14 верасня — парафія Узвышэння Святога Крыжа ва Уздзе 6 жніўня — парафія Перамянення Пана ў Негарэлым
п З гісторыі парафіі Парафія існуе з 1684 г.; касцёл з 1798 г. у 1930-я гг. забраны пад клуб, у 1990-я гг. парафія адрадзілася, новазбудаваны касцёл кансэкраваны ў 2004 г.
|
|
|
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 Наступная > Апошняя >>
|
Старонка 20 з 28 |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
|
|