Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Заастравечча — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла і св. Яна, евангеліста

Капліца св. Ганны на могілках

ы З гісторыі парафіі

Капліца згадваецца з сярэдзіны ХІХ ст., парафія заснаваная ў 1933 г., касцёл пачаў будавацца ў 1937 г., зачынены ў 1940-я гг. і ператвораны ў аўтабазу. Парафія аднаўляецца.

 
Грозаў — парафія Св. Яўхіма і Ганны і св. Казіміра


ч З гісторыі парафіі

Парафія аднаўляецца. Філіял дзейнічаў з XVIII ст., касцёл 1805 г. у 1866 г. забраны пад царкву, у 1962 г. перабудаваны ў клуб.

 
Гарадзея — парафія Св. Юзафа

Гарадзея — касцёл св. ЮзафаАдрас:
вул. Вакзальная, 23-б

222610 г.п. Гарадзея
Нясвіжскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл.:     8 01770 20 8 41
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)  

  • Св. Імша ў нядзелю — 10.00
  • Св. Імша ў будні — 09.00 (пн, аўт, ср, сб) або 18.00 (чц, пт)
Адпуст: 19 сакавіка — св. Юзафа

в З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1923 г.; філіяльны касцёл згадваецца з XVII ст., сучасны касцёл пабудаваны ў 1925 г., зачынены ў 1946 г. Парафія адроджана ў 1992 г., касцёл адноўлены ў 1996 г.

 
Бабоўня — парафія Св. Юзафа і св. Роха

ч З гісторыі парафіі

Касцёл існаваў з 1791 г., парафія заснавана на пач. ХІХ ст., у 1866 г. касцёл забраны пад царкву, у 1940-я гг. знішчаны. Захаваліся падмуркі капліцы ХІХ ст. Парафія аднаўляецца.

 
Чавусы — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла


Адрас:
вул. Фрунзе, 27
213206 г. Чавусы
Чавускі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: (8-015-22) 42-31-276

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  • інфармацыя на сайце: pijary.info

Расклад набажэнстваў:

Св. Імша ў нядзелю — 9.30
Св. Імша ў святы — 10.00, 18.00
Св. Імша ў будні — 18.00


Набажэнствы ў іншых месцах:

вёска Бясчынне — св. Імша ў нядзелю — 12.00

Адпуст: панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Святога Духа


сЗ гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1651 г.; да 1832 г. дзейнічаў кляштар кармэлітаў, касцёл 1913 г. знішчаны ў 1944  г., парафія адроджана ў 1906 г., новы касцёл (трэці) кансэкраваны ў 2002 г.

Першы касцёл і кляштар айцоў кармелітаў у Чавусах як адна з душпастырскіх адзінак новай дыяцэзіі былі пабудаваныя пасля 1612 г., калі ў Смаленску было заснавана каталіцкае біскупства.

Пасля вынішчальнай маскоўскай вайны 1654-1667, чавускаy рыма-каталіцкая парафія налічвала ўсяго 150 вернікаў і не мела ўласнага пастыра, парафіяй апекаваўся а. Серафім Карбашэвіч з Мсціслава.

У 1832 г. касцёл быў зачынены, а айцы кармэліты выгнаныя «…за те манифестации и процессии, которые монахи позволяли себе во время мятежа 1830-1831г.г. …».  Парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла, хаця налічвала ўжо каля тысячы вернікаў.
Толькі пасля ўказа цара Мікалая ІІ «Об укреплении начал веротерпимости» у 1905 г. жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл Дзевы Марыі — Каралевы. Гэты касцёл, размешчаны на тым месцы, дзе зараз знаходзіцца «Ашчадбанк», быў разбураны падчас Айчыннай вайны.

У 1915-1920 гг. у Чавусах працаваў кс. Віктар Гагалеўскі, які падчас паслугі хвораму заразіўся тыфам і памёр, маючы ўсяго 39 гадоў. Ён пахаваны на чавускіх каталіцкіх могілках.

У 1923-28 гг. чавускай парафіяй адміністраваў кс. Мікалай Канцэвіч, арыштаваны ў 1933 годзе. Яго далейшы лёс невядомы.
Апошні перад вайной чавускі пробашч — кс. Юзаф Лук’янін, арыштаваны 30 верасня 1929 г. і растраляны ў савецкіх лагерах.
17 снежня 1994 г. у прыватным доме была здзейснена літургія ў Чавусах.

Ад вясны 1995 г. вернікі сталі збірацца на могілках, дзе кожную суботу здзяйснялася літургія. Шмат людзей прымала хрост, прыступала да першай св. Камуніі, прымала шлюб… Неўзабаве была афіцыйна зарэгістраваная парафія Найсвяцейшай Дзевы Марыі – Маці Касцёла.

Зімой вернікі збіраліся на літургію ў прыватным доме, а восенню 1996 г. першы пробашч кс. Караль Тамэцкі набыў дом, у якім людзі прыстасавалі часовую капліцу.

Летам 1997 г. у парафію быў прызначаны новы пробашч кс. Францішак  Рудзь. Тады было вырашана пабудаваць новы касцёл. Тэрыторыя пад будову была асвечаны 31 жніўня 1999 г. падчас першай ад 1910 г. біскупскай візітацыі парафіі.

Парафіяльная святыня была асвечана 1 чэрвеня 2002 г. Яго Эмінэнцыяй кардыналам Казімірам Свёнткам арцыбіскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Ад 5 жніўня 2007 г. у парафіі працуюць манахі з Ордэна Пабожных Школаў (айцы піяры).
Паводле pijary.info

 
Расна — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Казіміра

а З гісторыі парафіі

Парафія існуе з 1751 г., захаваліся руіны касцёла 1819 г. Нанава рэарганізавана ў 1996 г.


Фота radzima.org 

 
Мсціслаў — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Мсціслаў — касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота globus.tut.by

Адрас:
вул. Леніна, 10
213470 г. Мсціслаў
Мсціслаўскі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэл./факс: 8 02240 5 27 29


чРасклад набажэнстваў
(магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 07.00, 12.00, 14.00 (лета), 15.00 (зіма)
  • Св. Імша ў будні — 18.00 (на працягу года), 19.00 (у летні час)

аЗ гісторыі парафіі

Парафія існавала ў 1602 г.; касцёл пабудаваны кармелітамі ў 1637–1638 гг., рэканструяваны ў ХVIII ст., вядзецца адбудова касцёла.

 
Дрыбін — парафія Беззаганнага Сэрца Марыі, св. Францішка і Гіяцынты

а З гісторыі парафіі

Парафія арганізуецца на тэрыторыі кармэліцкай парафіі з цэнтрам у Радамлі, што існавала з 1619 г. Бліжэйшыя капліцы ў в. Вуслы і в. Карзеева існавалі да міжваеннага часу.

 
Горкі — парафія Маці Божай Бялыніцкай

Адрас:
завул. Валадарскага, 10
213410 г. Горкі
Горацкі р-н
Магілёўская вобл.
Рэспубліка Беларусь

Тэлефон: +375 29 880 99 19 (кс. Андрэй)

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Старонкі ў інтэрнэце: www.kasciol.by

https://www.facebook.com/parafiahorki

https://vk.com/club59070332

рРасклад святых Імшаў

    Святая Імша ў нядзелю i святы - 10.00 і 16.00 (магчымы змены)
    Святая Імша ў будні - 10.00 (аўт, чц, сб) і 18.00 (пн, ср, пт) (магчымы змены)

    Адпуст: 20 верасня альбо бліжэйшая субота ў межах гэтай даты


     
    Барсукі — парафія Св. Юзафа

    в З гісторыі парафіі

    Парафія існуе з 1997 г.; бліжэйшы касцёл дзейнічаў у в. Вародзькаў з 1619 г. і ў в. Лазовіца з 1719 г.

     
    << Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

    Старонка 8 з 28
    Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.