Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі
Гожа — парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла
Гожа — касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла
 Фота grodnensis.by

Адрас:
вул. Перамогі, 28
в. Гожа
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231741

Тэл.: (8-0152) 93-72-80

  • email: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
  • старонка парафіі ў інтэрнэце www.nashaparafia.com


ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
  • Св. Імша ў будні — 10.00 (на працягу года), 18.00 (у летні час)
  • Св. Імша па суботах — 10.00

 

Даязныя капліцы:

  • Св. Імша ў нядзелі і святы ў філіяльным касцёле св. Юды Тадэвуша ў в. Прывалкі — у 10.00

 

Адпуст:

29 чэрвеня — ссв. Апосталаў Андрэя і Паўла; другая нядзеля пасля ўспаміна св. Аўгустына — Маці Божай ПацяшэнняыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1494 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1862 г., кансэкраваны ў 1927 г.
фКапліцы

Капліца імя Марыі і св. Юрыя

Гожа — капліца Імя Марыі і св. Юрыя
Фота grodnensis.by

Вёска вядома з XІVст., калі тут існаваў драўляны замак «Перла», пабудаваны для аховы межаў ВКЛ ад нападаў Тэўтонскага ордэна. Пазней Пералом нават меў статус цэнтра аднайменнага староства Гродзенскага павета Троцкага ваяводства. Сярод намеснікаў ожскіх і пераломскіх (абодва двары тады кіраваліся адным намеснікам) былі І.Глінскі, Ю.Забярэзінскі, Я.Касцевіч і інш. З 1569 г. (1566 г.) двор Пералом быў залічаны ў каралеўскія маёнткі. У 2-й палове ХІХст. — вёска Гожскай воласці Гродзенскага павета, уладанне Сільвестровічаў.

У 1742г. троцкім кашталянам Аляксандрам Пацеем тут была ўзведзена капліца, асвечаная пад тытулам Нараджэння Маці Божай і св. Юрыя і далучаная да Гожскай парафіі. Драўляная святыня была ашалявана, крыта гонтам, і столя і падлога былі дашчатыя, на хорах стаялі «малыя арганы на 5 галасоў».

У 1867 г. старажытная святыня была скасавана на хвалі рэпрэсіяў пасля паўстання К. Каліноўскага. Адбудавана ў 1911 г. як капліца Гожскай парафіі (61), але падчас 1-й Сусветнай вайны, у 1915 г., святыня была знішчана. На яе месцы ў 1921 г. на сродкі пана Міхала Гарацкевіча і інш. вернікаў быў узведзены новы драўляны храм, які атрымаў статус філіяльнага касцёла пад гістарычным тытулам. Святыня мела памеры 26 х 12 х 8м, над бабінцам былі змешчаныя хоры, у алтары знаходзіўся абраз Найсвяцейшай Марыі Панны ў пасрэбранай шаце.

У міжваенны час тут пачалі працаваць капуцыны — першая пляцоўка на Беларусі. Яны таксама дапамагалі пробашчам і ў суседніх парафіях — Парэччы, Прывалцы і ў Гожы, дзе адбудавалі спалены касцёл. Жылы корпус законнікаў, драўляны, на бутавым падмурку, стаяў справа па-за касцёлам.У 1943 г. тут яшчэ працавалі 2 айцы і брат законны.

У пасляваенны час касцёл быў зачынены (абраз НМП перавезены ў гожскі касцёл, дзе захоўваецца і цяпер), законнікі выдаленныя, а кляштарны корпус перарабілі на школу. У 1960-я гг. калгасныя ўлады ўвогуле вырашылі разабраць драўляная пабудовы былога кляштара з мэтай збудаваць школу ў Грандзічах. Аднак (як і шмат дзе па краіне) святыня была знішчана, але нічога так і не пабудавана.

У 1991г. святыня ў Пераломе адбудавана нанава намаганнямі кс. Станіслава Гаўліка, кларэціна. Асвечана 16 кастрычніка 1995г. пад падвойным гістарычным тытулам Найсвяцейшага Імя Марыі і св. Юрыя (Ежы). Пабудавалі капліцу побач з месцам, дзе стаяў дом законнікаў, а на сходках былой святыні (адзінае, что ад яе засталося) усталявалі помнік з крыжам і надпісам па-польску «Тут стаяў касцёл і кляштар айцоў капуцынаў».

 
Фота grodnensis.by

Капліца ўяўляе сабой залавую, прамавугольную ў плане, пабудову пад высокім 2-схільным з заломамі шыферным дахам. Інтэр’ер, перакрыты сомкнутым скляпеннем па форме даха. На алтарнай сцяне змешчаны велічны тытульны абраз св. Юрыя (мастак А. Дуракевіч), вышэй — абраз Маці Божай Пераломскай. Левая бочная алтарная кампазіцыя прысвечана св. Юзафу, правая — св. Францішку.

Ад некалі буйнага паселішча Пералом сёння ўжо нічога няма, на месцы вёскі — дачы. Захаваліся старажытныя каталіцкія могілкі і амаль зруйнавная «пустэльня» — невялікая драўляная хата, дзе быццам яшчэ ў 1950-я гг. дажываў свой час апошні капуцын.

 
Гродна — парафія Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Гродна — касцёл Божай Міласэрнасці (Вішнявец)
Фота grodnensis.by
Адрас:
ул. Кабяка, 12/2-25
г. Гродна
230026

Тэл.: (8-0152) 54-09-68
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 11.00, 13.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00
Адпуст: Нядзеля Божай Міласэрнасці
вЗ гісторыі парафіі

Парафія Божай Міласэрнасці ў гарадскім мікрараёне Вішнявец пачала сваё існаванне 5 снежня 1995г. (дата рэгістрацыі), гэта самая вялікая парафія горада — больш за 50.000 вернікаў. Спачатку вернікі арэндавалі пад правядзенне набажэнстваў розныя памяшканні. Але 12 ліпеня 1999 г. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяцілі крыж і месца пабудовы касцёла на вул. Кабяка, 14.

Апякуюцца парафіяй ксяндзы-сэрцане — ордэн Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. 21 чэрвеня 2003 г. быў рукапакладзены ў сан святара першы сэрцанін на Беларусі — кс. Віктар Сівіцкі. На 2003 г.парафія налічвала больш за 7000 вернікаў.

25 мая 2005 г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч і кардынал Станіслаў Нагі пасвяцілі вуглавы камень новага касцёла. Праект святыні ў 1998 г. распрацаваў праектны інстытут «Гроднагражданпраект» (ГАП Штэн А. А., ГІП Казакевіч З. В.), там жа была выканана ў 2004 г. і карэктура праекта плябаніі (ГАП Баяк О. В., ГІП Мороз С. С.).

Комплекс касцёла, збудаваны ў стылі неа-канструктывізму з вонкавай чырвонай цэглы, мае складаны план. Дамінантай архітэктурнага ансамбля з’яўляюцца сам касцёл, малітоўная зала якога мае рамбавідны план, і высокая чацверыковая вежа-званіца. Да алтарнай частцы касцёла дабудаваны 2-павярховы аб’ём плябаніі і парафіяльнага цэнтра. Тэрыторыя касцёла ўвосень 2006г. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах.

Залавы інтэр’ер касцёла перакрыты сістэмай маналітных бетонных плоскіх і рабрыстых скляпенняў. Галоўны алтар касцёла, прысвечаны Божай Міласэрнасці — велічны тытульны абраз гродзенскага мастака Валерыя Этоля 23 красавіка 2006 г. асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч. Справа ад сходаў прэзбітэрыя стаіць фігура св. а. Піо. Пакуль у малітоўнай зале яшчэ ідзе будаўніцтва, святая Імша служыцца ў капліцы, якая прыбудавана злева пад хорамі. На алтарнай сцяне над табернакулем змешчана разьбяное Укрыжаванне на фоне стукавых промняў, у нішах бочных сценаў усталяваныя фігуры Маці Божай і св. Юзафа.
 
Гродна — парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
Гродна — касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы)
 Фота grodnensis.by
Адрас:
ул. Цэнтральная, 26
г. Гродна
231701

Тэл.: (8-0152) 94-99-85
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 10.30, 12.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 19.00

Адпуст: : 8 снежня
ы

З гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1994 г., касцёл пабудаваны ў 1999 г., кансэкраваны 11.05.2000 г.

 
Гродна — парафія Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі)
Гродна — касцёл Адшукання Святога Крыжа (Пабернардынскі)
Фота grodnensis.by

Адрас:
вул. Парыжскай Камуны, 1-3
г. Гродна
230025

Тэл.: (8-015) 77-22-35

Электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Святая Імша ў нядзелю і святы — 7.30, 9.00, 10.30, 12.30, 19.00
  • Святая Імша ў будні — 7.30, 8.00, 19.00
Адпуст: 14 верасня — Адшукання Святога Крыжа, 13 чэрвеня — св. Антонія Падуанскага
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1853 г., касцёл пабудаваны ў 1595 г., асвечаны 13 мая 1618 г.

 

 
Гродна — рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі касцёл)
Гродна — рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгідскі касцёл)
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Маркса 27
г. Гродна
230025

Маб. тэл.: +375 296 324 373
wРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00, 17.00 (на англійскай мове; кожную другую нядзелю), 19.00, (20.00 — у летні час)
  • Св. Імша ў будні — 7.30, 18.30 (май, чэрвень, кастрычнік)

Адпуст: 25 сакавіка, 23 ліпеня, першы панядзелак пасля ўрачыстасці Спаслання Святога Духа
ыЗ гісторыі парафіі

Касцёл пабудаваны ў 1642–1651, кансэкраваны 19.10.1651 г., зачынены ў 1950 г., вернуты ў 1990 г., рeкансэкраваны 02.06.1992 г.

 
Гродна — парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
Гродна — касцёл Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
Фота grodnensis.by
Адрас:
ул. Чырвонапартызанская, 1-2
г. Гродна
230011

Тэл.: (8-0152) 52-48-42
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 8.00, 9.30, 11.00, 12.30,19.00, (20.00 у летні час)
  • Св. Імша ў будні — 8.00, 8.30, 19.00
Адпуст: 2 жніўня
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана ў 1697 г., касцёл пабудаваны ў 1635-1700 г., кансэкраваны 22.11.1744 г.
вКапліцы

Фота grodnensis.by 
Капліца на могілках.   Могілкі ў занёманскай частцы Гродна (цяпер завул. Перамогі) былі заснаваныя ў 1-й палове ХІХст., нагляд за імі быў даручаны законнікам францішканскага кляштара. Капліца тут была пабудавана ў 1854 г. на сродкі пана Якуба Руммеля.

Капліца ўзведзена з бутавага каменю і атынкаванай цэглы, прамавугольная ў плане пад 2-схільным бляшаным дахам з вальмам над алтаром, бязвежавая і безапсідная. Галоўны фасад пазначаны 4-калонным тасканскім порцікам. Малітоўная зала перакрытая плоскай столлю, пад алтарнай часткай — склеп-пахавальня. Над мураваным алтаром — Укрыжаванне. Злева ад капліцы пабудавана 2-ярусная шатровая званіца з жоўтай цэглы (цяпер атынкавана).

У 1882 г., пра што сведчаць мемарыяльныя пліты на слупах уваходнай брамы, тэрыторыя могілак была павялічана намаганнямі кс. Стэцкевіча і парафіянаў, абнесеная бутавым мурам і збудаваны домік вартаўніка.

У пасляваенныя гады капліца была зачынена, з 1990-х гг. адноўлена і дзейнічае зноў.
 
Гродна — парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак)
Гродна — капліца Св. Апосталаў Пятра і Паўла (Аўгустовак)
Фота grodnensis.by
Адрас:
вул. Рэпіна, 2
г. Гродна
230027
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю — 9.00, 14.00, 16.00, 19.00
  • Св. Імша ў будні — 11.00, 19.00
Адпуст: 29 чэрвеня, 16 лістапада
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія створана 10.01.1998 г.
Капліца св. Апосталаў Пятра і Паўла, пабудавана ў 1818-1821 г., разбурана ў 1950 г., адрэстаўравана ў 1996–1998 г.
 
Жытомля — парафія Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі
Жытомля — капліца Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі
Фота grodnensis.by

Адрас:
в. Жытомля 231767
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.

Тэл.: (8-0152) 93-14-64

фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 13.00
Адпуст:  свята Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі
чЗ гісторыі парафіі

Цяперашняя капліца пабудавана ў 1991 г., асвечана ў 1992 г.
 
Скідзель — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Юзафа Рамесніка
Скідзель — касцёл св. Юзафа Рамесніка
Фота Андрэя Дыбоўскага
Адрас:
вул. Леніна, 94/7
г. Скідpель
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.
231761

Тэл.: (8-0152) 97-50-53
ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
  • Св. Імша ў нядзелю — 8.00, 10.00, 11.00, 13.00, 18.00
  • Св. Імша ў будні —18.00
Адпуст: 1 мая, 15 жніўня
ыЗ гісторыі парафіі

Парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі i св. Юзафа Рамесніка створана ў 1991 г., касцёл Св. Юзафа Рамесніка пабудаваны ў 2004 г., кансэкраваны 01.05.2004 г.
фКапліцы

Скідзель — капліца Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
 Фота Андрэя Дыбоўскага
Капліца Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі пабудавана i асвечана ў 1870 г.
 
Путрышкі — парафія Св. Казіміра
Путрышкі — касцёл Св. Казіміра
Фота Андрэя Дыбоўскага

Адрас:
в. Путрышкі 231750
Гродзенскі р-н
Гродзенская вобл.

Тэл.: (8-0152) 78-00-59
фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 12.00
  • Св. Імша ў будні — 20.00 (у летні час), 18.00 (на працягу года)

Адпуст:  4 сакавіка
вЗ гісторыі парафіі

Парафія створана 21.08.2000 г.

 
<< Першая < Папярэдняя 11 12 13 14 15 16 17 18 19 Наступная > Апошняя >>

Старонка 17 з 19
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.