Патрэбна дапамога для хворага на цэрабральны параліч |
Дапаможам патрабуючым |
15.03.2013 13:07 |
Нядаўна валанцёры каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пабывалі ў гасцях у Сяргея Данчанкі. Сяргею 34 гады, ён інвалід І групы, пакутуе на дзіцячы цэлебральны параліч, жыве разам з маці ў шматпавярховым доме. Перамяшчаецца Сяргей выключна ў інваліднай калясцы і большую частку жыцця праводзіць сярод кватэрных сценаў. Сяргей вельмі любіць бываць на вуліцы і знаёміцца з новымі людзьмі. Але для гэтага ёсць пэўныя перашкоды, галоўная з якіх — гэта тое, што мама Сяргея адна не здольна вывезці яго нават з пад’езда. Сям’я просіць усіх неабыякавых людзей аказаць дапамогу ў арганізацыі прагулак на свежым паветры. Даведкі па тэлефоне: +375 212 25 29 31 Дзмітрый. Калі вы жадаеце аказаць Сяргею матэрыяльную дапамогу, можаце пералічыць сродкі на рахунак: Р/р: 3015202580010 Важна! У прызначэнні плацяжу ўказвайце: дабрачыннае ахвяраванне для Сяргея Данчанкі. (SZh) |