Адрас:
вул. Пушкіна, 1
222370 г.п. Івянец
Валожынскі р-н
Мінская вобл.
Рэспубліка Беларусь
Тэл.: 8 01772 5 31 70
Факс: 8 01772 5 19 91
E-mail:
Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю — 8.00, 10.00, 12.00, (14.00), 18.00
- Св. Імша ў будні — 8.00, 18.00
яЗ гісторыі парафіі
У XVII – пачатку XVIII ст. найважнейшую ролю ў жыцці Рэчы Паспалітай граў Каталіцкі Касцёл. Адным з найбольш разпаўсюджаных на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага быў закон францішканаў.
27 студзеня 1702 года – мінскі стольнік Тэадор Антоній Ваньковіч запрасіў у Івянец францішканаў, выдзяліўшы для іх гарадскую і фальваркавую зямлю і падарыўшы значныя грашовыя сродкі, якія дазволілі спачатку ўзвесці драўляны касцёл і кляштар францішканаў, а пасля распачаць будаўніцтва каменных кляшторных будынкаў. Драўляны касцёл Святога Арханёла Міхаіла быў пабудаваны, хутчэй за ўсё, адразу пасля фундацыі, факт якой пацвярджаецца ў кнігах мінскага магістрата.
1740 год – распачалося будаўніцтва новага мураванага касцёла ў стылі позняга, “віленскага” барока побач з ужо існуючым драўляным касцёлам. Будоўля фінансавалася пляменнікам фундатара Уладзіславам Талэвушам Ваньковічам і мясцовымі мяшчанамі-дабрачынцамі. Будаўніцтвам кіраваў айцец Альберцін альбо Ансельм Чаховіч. Пагорак на якім узводзіліся будынкі касцёла і кляштара ўзмацнілі брукаваным каменнем і вуглём. Рэчышча ракі Волмы на ўчастку, прылягаючым да кляштара было часткова зменена так, што пад час павілічэння ўзроўня вады яна менш шкодзіла агароджы кляштара і фундаменту касцёла. Звесткі пра ход будоўлі касцёла, заканчэнне яго будаўніцтва і асвячэнні адстунічаюць. Можна сцвярджаць, што аблічча будынка касцёла за 250-гадовы перыяд існавання практычна не змяніўся і выключэннем з’яўляецца толькі замена матэрыялаў пакрыцця будынка і змяненне верхніх ярусаў веж.
1832 год – пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання расійскія ўлады закрылі кляштар. На яго месцы стварылі пансіянат для састарэлых каталіцкіх святароў.
1856-1860 – адбыліся рэстаўрацыйныя работы кляштара францішканаў пад кіраўніцтвам архітэктара В. Бяляўскага і мастака Я. Кураткевіча.
1868 год – пасля падаўлення паўстання 1863 года многія каталіцкія касцёлы і кляштары былі зачынены. У лісце, з міністэрства ўнутраных спраў у мінскую губернскую канцэлярыю напісана: “В Ивенце по-монастырский римско-католический костёл, обращённый в приходской, расположен так, что приезжающие в Ивенец торговать люди совращаются в латинство… Костёл необходимо закрыть… передав со всеми строениями в ведомтсво православного духовенства, ксёндзов перевести в другой приход”.
12 снежня 1868 года – па загаду галоўнага начальніка края генерал-лейтэнанта князя Баграціёна касцёл быў зачынены. У архівах горада Санкт-Пецербурга захоўваюцца падпісныя лісты парафіян з просьбаю аб адчыненні касцёла ў Івянцы, але ўлады ігнаруюць прашэнне і ў канцы 1868 года касцёл перадаецца праваслаўнаму духавенству.
1869 год – касцёл быў перароблены ў праваслаўную царкву. Каталіцкія літургічныя атрыбуты былі заменены на праваслаўныя. Верхнія ярусы веж змянілі цыбулепадобныя купалы.
1915 год – праваслаўныя ўлады вырашылі адчыніць у былым францішканскім кляштары праваслаўны жаночы манастыр.
1920 год – будынак касцёла быў перададзены католікам. Былі праведзены некаторыя архітэктурныя змены ў гэтым будынку. Касцёл выконваў свае функцыі як парафіяльны.
3 мая 1939 года – у Івянец вярнуліся францішкане і знош распачалі душпастырства парафіі касцёла Святога Арханёла Міхаіла. Гвардыянам і пробашчам стаў айцец Гіляры Прач-Прачынскі.
1941 год – пасля прыхода ў Івянец нямецкіх салдат распачаліся пераследванні католікаў. У францішканскім кляштары размяшчаліся нямецкія жандармы.
19 ліпеня 1941 года – два святары з Івянецкай супольнасці францішканаў – айцец Ахіллес Пухава і айцец Герман Стэмпень – прынялі пакутніцкую смерць ад рук фашыстаў за жыхароў вёскі Пяршаі. 11 чэрвеня 1998 года Папа Ян Павел ІІ аб’явіў іх благаслаўлёнымі.
1944-1990 годы – гістарычныя будынкі кляштара і касцёла выконвалі розныя функцыі: у касцёле знаходзілася крама, потым засолачны цэх загатканторы, у кляштары існавала сярэдняя школа, пазней у касцёле і кляштары знаходзіўся цэх эксперыментальна-даследчай вытворчасці Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута.
1 траўня 1990 года – ксёндз біскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў айцам францішканам касцёл св. Аляксея і паручыў ім у душпастырскую апеку над усім Івянцом.
1992 год – перададзены каталіцкім вернікам касцёл св. Міхаіла Арханёла.
1994 год – айцам францішканам былі перададзены гістарычныя будынкі кляштара і пачалія работы па яго аднаўленню.
2003 год – распачалася комплексная рэстаўрацыя касцёла.
Паводле матэрыялаў www.ivenec.com