Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Цэтлік [Адэльск — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі]
Адэльск — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі | | 2009-06-04 13:24:56 | | Фота grodnensis.by |
Адрас: пл. Леніна, 8 в. Адэльск Гродзенскі р-н Гродзенская вобл. 231713
Тэл.: (8-0152) 91-31-40 ыРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў нядзелю — 9.45, 12.00, (18.00)
- Св. Імша ў будні — 8.00, субота — 18.00 (19.00)
Адпусты: 15 жніўня, 13 чэрвеня фЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1490 г., сённяшні касцёл пабудаваны ў 1700 г., асвечаны ў 1784 г. ы
| Фота grodnensis.by
|
ПАДЛІПКІ — капліца Маці Божай Міласэрнасці
Да канца ХХст. звестак пра існаванне тут рыма-каталіцкіх святыняў у архіўных крыніцах пакуль не знойдзена. Затое яшчэ ў 1973г., г.зн. калі савецкаму атэізму яшчэ нішто не пагражала, мясцовыя вернікі ўсталявалі ў цэнтры вёскі прыдарожны крыж-помнік, падобны да шматлікіх помнікаў, якія ў гэтай частцы Гродзеншчыны амаль паўсюль будавалі на мяжы ХІХ–ХХ стст. Надпіс на помніку па-польску таксама характэрны: «Ад голаду, хваробы, агню і вайны барані нас, Божа». У сярэдзіне 1990-х гг. мясцовыя католікі пачалі збірацца на набажэнствы ў будынку пустуючага клуба, які яшчэ за саветамі быў пабудаваны на паўднёва-ўсходняй ускраіне вёскі. У 1997г. пад кіраўніцтвам адэльскага пробашча кс. Яна Козака вернікі пачалі перабудоўваць памяшканне клуба пад касцёл. І 16 лістапада 1998г. гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста асвяціў яго як капліцу пад тытулам Маці Божай Міласэрнасці (Вострабрамскай) і далучыў да Адэльскай парафіі.
Святыня хоць і мае статус толькі капліцы, але выглядае, як сапраўдны касцёл. Гэта 1-вежавы 3-нававы безапсідны храм. Галоўны ўваход пазначаны 3-яруснай чацверыковай (2 меншыя чацверыкі на большым — крухце) шатровай вежай-званіцай. Сярэдні ярус над уваходам мае аркавую нішу з паліхромнай фігурай Найсвяцейшай Марыі Панны, над нішай — дата «1998». Касцёл накрыты 2-схільным бляшаным дахам.
Інтэр’ер, падзелены 4-мя круглымі калонамі на 3 навы, перакрыты плоскай бетоннай столлю, падлога — з керамічных плітак. Унутры касцёла 3 алтары: галоўны, дзе змешчаны рэліквіі св. Антонія Падуанскага (прывезеныя з Нямеччыны), левы бочны з абразом св. Юзафа і фігуркай НМП і правы — тытульны алтар у капліцы Маці Божай Міласэрнасці.
Касцёльны ўчастак абнесены штыкетнай агароджай на слупах з сілікатнай цэглы, у кутах агароджы — невялікія каплічкі, якімі карысталіся на свята Божага Цела.
|
|
Усяго 1 матэрыялаў адзначана цэтлікам Адэльск — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.
<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.