Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Алкагалізм]
Усяго 4 матэрыялаў адзначана цэтлікам Алкагалізм.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Магчыма, вы нават не здагадваецеся, што хімічная залежнасць — гэта хвароба. На яе хварэюць як мужчыны, так і жанчыны, падлеткі і пенсіянеры. Яна знішчае здароўе не толькі бедных або сярэдніх слаёў насельніцтва, але і багатых. Яна мае мноства імёнаў, такіх як: алкагалізм, наркаманія, таксікаманія і іншыя.
«Жыве дзяўчынка і ў сваіх марах і фантазіях чакае і марыць хутчэй сустрэць свайго прынца на белым кані і, нарэшце, збегчы з гэтай абрыдлай хаты. Менавіта таму яна такая далікатная, чулая і спагадная да любога мужчыны, які першы яе абдыме, прылашчыць і абагрэе... Такая дзяўчына калі пакахае, то да канца — на ўсё жыццё. Яна здольная ахвяраваць усім — часам, прэстыжам, прыгажосцю, жаноцкасцю, абы яе каханаму было добра».
«Я не алкаголік. Бо алкаголік — гэта брудная, бясполая істота, якая апусцілася, што ляжыць у канаве ці дзесьці ў кустах, пад плотам. А я не алкаголік. У мяне ёсць жонка, машына, кватэра, добрая праца. У мяне нічога не баліць. У мяне ёсць двое дзяцей. Я не алкаголік, бо ад алкаша брыдка смярдзіць, а я пахну добра; алкаголікі абадраныя і вашывыя, а я чыста апрануты, выпрасаваны і дагледжаны. Які з мяне алкаголік?»
Большасць людзей ужываюць алкаголь проста таму, што гэта з’яўляецца незразумелай традыцыяй нашага беларускага грамадства. Сёння кніжныя прылаўкі мільгаюць складанкамі тостаў на ўсе выпадкі жыцця. Аналізуючы падобныя выданні, разумееш: што б ні рабіў чалавек, дзе б ён ні знаходзіўся — заўсёды ёсць нагода выпіць.