Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Біскуп Баляслаў Слосканс]
Cлуга Божы Баляслаў Слосканс
2012-05-04 13:14:50
Баляслаў Слосканс нарадзіўся ў 1893 г. у мястэчку Стэрньенэ Віцебскай губерніі (сёння — тэрыторыя Латвіі). Пасля заканчэння духоўнай семінарыі ў Санкт-Пецярбургу быў душпастырам парафій у Пецярбургу і наваколлі, а ў 1925 г. стаў пробашчам у Віцебску. У маі 1926 г. таемна атрымаў біскупскае пасвячэнне з рук папскага пасланца ў Маскве біскупа Мішэля Дарбіньі і прызначаны Апостальскім адміністратарам Магілёўскай Мітраполіі. У верасні 1927 г. у Магілёве быў арыштаваны, абвінавачаны ў шпіянажы і асуджаны на 3 гады ў Салавецкі канцлагер для святароў. Вызвалены ў верасні 1930 г., вярнуўся ў пачатку лістапада ў Магілёў, але праз тыдзень быў зноў арыштаваны і сасланы ў Сібір, адкуль у 1933 г. быў перададзены савецкімі ўладамі ў Латвію ў абмен на асуджанага там камуніста. Пасля гэтага больш не змог вярнуцца да свайго служэння ў Беларусі, быў прызначаны Апостальскім візітатарам для католікаў-эмігрантаў з СССР візантыйскага абраду. Памёр 18 красавіка 1981 г. у Бельгіі, у 1993 г. яго цела было перанесена ў латвійскі санктуарый у Аглоне. У 2000 г. распачаўся яго беатыфікацыйны працэс. 20 снежня 2004 г. Ян Павел ІІ падпісаў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў біскупа Баляслава Слосканса.
 

Усяго 1 матэрыялаў адзначана цэтлікам Біскуп Баляслаў Слосканс.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.