Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Вялікдзень 2017]
Усяго 17 матэрыялаў адзначана цэтлікам Вялікдзень 2017.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Літургія Пасхальнай вігіліі ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, якая прайшла ўвечары 15 красавіка, абвясціла вернікам аб Уваскрасенні Езуса Хрыста. У архікатэдры ў гэты дзень быў удзелены сакрамэнт хросту і канфірмацыі пяці кандыдатам.
Гэта тая навіна, якую сёння абвяшчае хрысціянства ў свеце, які загубіўся
і нават перавярнуўся з ног на галаву. У ім мы пакліканы быць сведкамі
ўваскрослага Хрыста. Ён кліча нас быць Яго сябрамі, любіць Яго і
прабываць у Ягонай любові, і мы пакліканы паставіць Яго на першым месцы.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскай архікатэдры на Імшу Хрызма сабраліся святары, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці. Разам з душпастырамі маліліся Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
Няхай Галілея нашага жыцця заўсёды будзе месцам сустрэчы з Уваскрослым. А
паўсталы з памерлых Езус няхай загосціць у нашых сем’ях, месцах працы і
адпачынку. Няхай Ён дапаможа нам пераадолець усе цяжкасці і сумненні.
Няхай моц Яго ўваскрасення прывядзе нас праз штодзённасць да вечнасці.
«Уваскрасенне Езуса становіцца для кожнага з нас крыніцай аздараўлення,
надзеі і суцяшэння. Лек ад смерці сапраўды існуе. Хрыстус з’яўляецца
дрэвам жыцця, якое зноў становіцца дасягальным для наc», — адзначае Апостальскі Нунцый.
Адным з цэнтральных момантаў святой Імшы стала абмыванне ног 12 мужчынам. Гэты абрад сімвалізуе служэнне і любоў Хрыста, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым.
На святочныя дні найвялікшага свята хрысціян — Уваскрасення Збаўцы — каталіцкія біскупы Беларусі па традыцыі падрыхтавалі свае віншавальныя відэазвароты да вернікаў.
У Вялікую суботу Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр наведаў некаторыя мінскія парафіі, каб напярэдадні Вялікадня павіншаваць вернікаў і благаславіць стравы на святочны стол.
Вялікая субота – дзень надзеі і малітоўнага чакання ўваскрасення Пана, які спачывае ў гробе. У гэты дзень людзі ідуць у святыню, каб асвяціць стравы на велікодны стол. Благаслаўленне ежы і напояў здзяйсняе біскуп, прэзбітэр або дыякан ці лектар, які прамаўляе малітвы, благаслаўляе стравы і акрапляе іх асвечанай вадой.
Літургія Мукі Пана ў Вялікую пятніцу збірае вернікаў на адарацыю святога Крыжа. У мінскай архікатэдры літургію цэлебраваў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Урачыстасці Уваскрасення Пана, якая сёлета прыпадае на 16 красавіка, папярэднічаюць важныя дні — Вялікі чацвер, Вялікая пятніца і Вялікая субота. Вашай увазе расклад літургій і набажэнстваў на гэты Святы Пасхальны Трыдуум.
Сatholic.by змяшчае працы фотамастака Элана Лыскова, аўтара евангелізацыйнага праекта «Асабісты дотык да Крыжа». У ім аўтар папрасіў удзельнікаў рэкалекцый для школьнай моладзі «Аазіс»
падзяліцца сваім сведчаннем веры.
У Вялікі чацвер, 13 красавіка, біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB узначаліў Імшу Вячэры Пана ў магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску святары Віцебскай дыяцэзіі разам са сваім ардынарыем біскупам Алегам Буткевічам канцэлебравалі св. Імшу Хрызма.
13 красавіка, у Вялікі чацвер, у магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава адбылася Імша Хрызма, якую цэлебраваў біскупскі вікарый для Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB. На Імшу прыбылі святары магілёўскай часткі архідыяцэзіі і манаскія сёстры.
Перыяд Вялікага посту працягваецца да Вялікага чацвярга. Цэлебрацыяй святой Імшы Вячэры Пана распачынаецца Святы Пасхальны Трыдуум. Якія яго асаблівасці?