Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Цэтлік [Гродна — Маці Божай Анёльскай]
Гродна — парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) | | 2009-05-28 08:51:28 | | Фота grodnensis.by
| Адрас: ул. Чырвонапартызанская, 1-2 г. Гродна 230011
Тэл.: (8-0152) 52-48-42 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
- Св. Імша ў нядзелю і святы — 8.00, 9.30, 11.00, 12.30,19.00, (20.00 у летні час)
- Св. Імша ў будні — 8.00, 8.30, 19.00
Адпуст: 2 жніўня ыЗ гісторыі парафіі
Парафія створана ў 1697 г., касцёл пабудаваны ў 1635-1700 г., кансэкраваны 22.11.1744 г. в
| Фота grodnensis.by
| Капліца на могілках. Могілкі ў занёманскай частцы Гродна (цяпер завул. Перамогі) былі заснаваныя ў 1-й палове ХІХст., нагляд за імі быў даручаны законнікам францішканскага кляштара. Капліца тут была пабудавана ў 1854 г. на сродкі пана Якуба Руммеля.
Капліца ўзведзена з бутавага каменю і атынкаванай цэглы, прамавугольная ў плане пад 2-схільным бляшаным дахам з вальмам над алтаром, бязвежавая і безапсідная. Галоўны фасад пазначаны 4-калонным тасканскім порцікам. Малітоўная зала перакрытая плоскай столлю, пад алтарнай часткай — склеп-пахавальня. Над мураваным алтаром — Укрыжаванне. Злева ад капліцы пабудавана 2-ярусная шатровая званіца з жоўтай цэглы (цяпер атынкавана).
У 1882 г., пра што сведчаць мемарыяльныя пліты на слупах уваходнай брамы, тэрыторыя могілак была павялічана намаганнямі кс. Стэцкевіча і парафіянаў, абнесеная бутавым мурам і збудаваны домік вартаўніка.
У пасляваенныя гады капліца была зачынена, з 1990-х гг. адноўлена і дзейнічае зноў. |
|
Усяго 1 матэрыялаў адзначана цэтлікам Гродна — Маці Божай Анёльскай.
<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.