Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс ў Гродне]
Усяго 13 матэрыялаў адзначана цэтлікам Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс ў Гродне.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, 24-26 мая наведваў Беларусь у якасці папскага легата на Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс у Гродне. Пасля завяршэння духоўнага форуму іерарх адказаў на пытанні журналіста Catholic.by.
Ардынарый Кіева-Жытомірскай дыяцэзіі адышоў у вечнасць у Гродне, дзе прымаў удзел у Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе, які праходзіў 24-26 мая. Верагодна, прычынай смерці сталі праблемы з сэрцам.
26 мая святой Імшой у касцёле св. Францішка Ксаверыя а 18-й гадзіне і працэсіяй Божага Цела, якая адбылася адразу пасля Імшы, у Гродне завяршыўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс.
Тры дні прабывання ў адзінстве і малітоўнай еднасці, тры дні разгляду гісторыі Касцёла і ролі Эўхарыстыі ў ёй, тры дні размоў і новых знаёмстваў. Тры дні малітвы.
26 мая ў сваім дакладзе «Божая міласэрнасць — выклік для сучаснага свету» папскі легат на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе кардынал Зянон Грахалеўскі паразважаў над трыма аспектамі міласэрнасці: міласэрнасцю Бога, чалавечай патрэбай у Божай міласэрнасці і неабходнасцю быць міласэрнымі да іншых.
25 мая ў гарадскім Доме культуры ў Гродне прайшоў вечаровы канцэрт з нагоды 25-годдзя заснавання Гродзенскай дыяцэзіі. Гледачамі канцэрта сталі біскупы, святары, законныя сёстры, вернікі гродзенскіх парафій і ганаровыя госці.
Вечарам 25 мая ў гродзенскім касцёле Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) прайшла малітва праслаўлення. Моладзь Гродна і ваколіц дзякавала Богу за 25-годдзе заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс, які ў гэтыя дні праходзіць у горадзе над Нёманам.
Адной з цэнтральных тэм Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэса ў другі дзень яго працы стаў даклад Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, прысвечаны адраджэнню Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
25 мая спецыяльны пасланнік Папы кардынал Зянон Грахалеўскі, прэфект на пенсіі Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі, узначаліў святую Імшу ў межах Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне.
«Эўхарыстыя — самы цудоўны падарунак Касцёла. Яна нясе ў сабе моцны заклік ісці за Хрыстом і прапаведаваць Яго пасланне аб выратаванні тым, хто яшчэ яго не ведае», — сказаў у ранішнім дакладзе на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне 25 мая біскуп Элцкі Ежы Мазур.
Урачыстым спевам духоўнага гімну беларусаў «Магутны Божа» ў духоўнай семінарыі ў Гродне 24 мая распачаўся Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. Рэлігійны форум у гонар Божай Міласэрнасці, прысвечаны 25-годдзю заснавання Гродзенскай дыяцэзіі, праводзіцца ў Беларусі ўпершыню.
24 мая на пачатку Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу, які праходзіць у Гродне, Крыстына Лялько, пісьменніца і рэдактар часопіса «Ave Maria», прэзентавала для ўдзельнікаў кангрэсу пераклад на беларускую мову «Дзённіка» святой Фаўстыны Кавальскай.