Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Папа Рымскі]
Усяго 3 матэрыялаў адзначана цэтлікам Папа Рымскі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


Папа з’яўляецца главою Рыма-каталіцкага Касцёла і ўсходніх Каталіцкіх
Касцёлаў. Годнасць Папы з’яўляецца пажыццёвай, аднак ёсць магчымасць
дабравольна ад яе адрачыся, як гэта было ў выпадку з Бэнэдыктам XVI, які
28 лютага гэтага года адмовіўся ад Пасады св. Пятра. Пасля смерці або
адмаўлення Папы склікаецца канклаў — сход кардыналаў святога Рымскага
Касцёла для абрання новага Папы.
Будаўніцтва папскага палацу ў Кастэль Гандольфа было распачата ў 1628 годзе па распараджэнні папы Урбана VIII. Палац уяўляе сабою комплекс з трох будынкаў, помнікаў архітэктуры, якія з цягам часу былі аб’яднаны і ўтварылі летнюю рэзідэнцыю Святога Айца. Віла і сады навокал яе сёння займаюць 55 гектараў, што на 11 гектараў больш, чым тэрыторыя Ватыкана.
У 1870 г. быў прыняты дагмат, які лічыцца самым спрэчным у гісторыі Касцёла —
дагмат аб беспамылковасці Папы. Многія часта разумеюць пад гэтым
«безграхоўнасць». Аднак гэта не так. Каталіцкі Касцёл, грунтуючыся на Бібліі,
навучае, што Папа, дзякуючы асабліваму дару Святога Духа, не можа рабіць
памылак у пытаннях веры і маралі, калі існуюць адпаведныя ўмовы.