Напэўна, незвычайна прагучыць сцверджанне, якое цяпер пачуеце, але яно безумоўна праўдзівае. Я хацеў бы сказаць, што св. Ян ад Крыжа вельмі блізкі маладым людзям. Ён блізкі моладзі праз сваё навучанне і пакінутую спадчыну, не толькі ў якасці тэстамэнту, але перш за ўсё як шлях паяднання з Богам. Сёння маладыя патрабуюць канкрэтных прыкладаў і патрабуюць канкрэтных указанняў. А святы Ян ад Крыжа з’яўляецца для іх канкрэтным чалавекам, які без кампрамісаў імкнецца на гару, на якой жыве Бог. Ён канкрэтны праз сваю духоўную спадчыну і праз мову.