Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Цэтлік [Шэметава — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі]
Шэметава — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі
2008-07-21 13:51:58

Шэметава — касцёл Маці Божай Нястомнай ДапамогіАдрас:
двор Шэметава, 9,
Мядзельскі р-н,
Мінская вобл.,
Рэспубліка Беларусь
222388

Тэл./факс: 8 (01797) 3 27 33

с Расклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю і святы — 10.00, 15.00 (Шэметава); 12.30 (Засвір)
  • Св. Імша ў будні — 9.00

ы

З гісторыі парафіі

Назва гэтай мясцовасці паходзіць з XV ст. Гэтымі землямі валодалі ў той час паны Шэметы. Пазней гэтыя мясціны пераходзілі з адных рук у другія. Канец XVIII – пачатак XIX ст. – гэтай мясцінай валодаюць Сулістроўскія.

У 1714 г. быў пабудаваны ў мястэчкў Шэметава драўляны касцёл, фундатарамі якога былі тагачасныя ўладальнікі зямлі Крыштаф і Ядвіга Зеновічы. Апеку над касцёлам прынялі на сябе кармэліты з Засвіра. Казімір Сулістроўскі касцёл перабудаваў, і ў 1813 г. святыня была асвечана пад тытулам Унебаўшэсця Пана. У 1816 г. Сулістроўскі будуе ў двары Шэметава замест драўлянай каменную капліцу, якую асвячаюць 11 мая 1828 г. пад тытулам св. Казіміра. У 1832 г. скасаваны Засвірскі кляштар, і парафія расфарміравана. Касцёл у 1863 г. разбіраюць. У 1902 г. Баляслаў Скірмунт разбудоўвае капліцу, 30 ліпеня 1904 г. будынак асвечаны пад тытулам Маці Божай Нястомнай Дапамогі і адноўлена парафія.

 

Усяго 1 матэрыялаў адзначана цэтлікам Шэметава — парафія Маці Божай Нястомнай Дапамогі.

<< Start < Previous 1 Next > End >>
Page 1 Of 1
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.