Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе 28–30 ліпеня пад дэвізам «Вялікія рэчы ўчыніў нам Пан». На форум, які арганізоўваецца ўжо ў дзявяты раз, запрашаецца моладзь з усіх дыяцэзій Беларусі.
3–6 жніўня падчас летніх канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне будуць праходзіць рэкалекцыі «Распазнанне паклікання» на тэму «Міласэрныя, як Айцец».
З 4 па 6 жніўня пройдзе XVI пешая пілігрымка Гродна-Рось. Маршрут: Гродна — Квасоўка — Вялікія Эйсманты — Рэпля — Рось. Дэвіз сёлетняй пілігрымкі — «Праз Марыю да Езуса».
Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне абвясціла набор новых кандыдытаў. Паступленне на 2017/2018 навучальны год будзе праходзіць у два туры. Уступныя экзамены — 10 ліпеня і 7 жніўня.
Міждыяцэзіяльная вышэйшая каталіцкая духоўная семінарыя імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску праводзіць прыём кандыдатаў на 2017/2018 навучальны год.
8–12 жніўня пры парафіі Беззаганнага Сэрца Марыі ў Оршы пройдзе III Парафіяда дзяцей і моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Сёлета парафіяда прысвечана 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
16 жніўня пад дэвізам «Любі» (Мц 22, 37) стартуе юбілейная ХХV пешая экуменічная пілігрымка Беласток – Гродна – Вільня, прымеркаваная да 90-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Вастрабрамскай.
Дні моладзі Віцебскай дыяцэзіі пройдуць 16–18 жніўня ў Браславе. У гэтым годзе сустрэча моладзі будзе папярэднічаць урачыстасцям у гонар Маці Божай Валадаркі азёраў, якія будуць адзначацца 19-20 жніўня.
25 гадоў спаўняецца Міжнароднай дыяконіі евангелізацыі і вызвалення «Каштоўная пярліна» («Святло-Жыццё») у Беларусі. Святкаванне адбудзецца 14-17 верасня ў Мінску і Сініло.
На працягу дзевяці месяцаў у парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе адбывацца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Прапануем азнаёміцца з раскладам перэгрынацыі па дэканатах архідыяцэзіі.