Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


У Баранавічах пройдуць рэкалекцыі для сужэнстваў
17.03.2017 17:46 | адбылося

«Сужэнскія Сустрэчы» запрашаюць сямейныя пары на рэкалекцыі, якія пройдуць з 24 па 26 сакавіка ў Баранавічах.

 
Засталося пяць месцаў: «Каталіцкі пілігрым» завяршае запіс ахвотных у красавіцкую пілігрымку на Святую Зямлю
22.03.2017 15:23 | адбылося

Пілігрымкавае бюро «Каталіцкі пілігрым» пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі завяршае запіс ахвотных у пілігрымку на Святую Зямлю, якая пройдзе 2-9 красавіка.

 
У мінскім касцёле на Кальварыі пройдзе прагляд фільма Мэла Гiбсана «Пакуты Хрыстовы»
21.03.2017 16:01 | адбылося

Хрысцiянскi кiнаклуб «Рэха» пры парафіі Узвышэння Святого Крыжа ў Мінску (Кальварыя) запрашае да разважання Крыжовага шляху i Мукі Хрыстовай з дапамогай кiнематографа.

 
Браслаў: сёстры эўхарысткі ладзяць рэкалекцыі для дзяўчат
21.02.2017 15:12 | адбылося

На рэкалекцыі для дзяўчат «Сустрэча ля студні» запрашаюць сёстры эўхарысткі. Духоўныя практыкаванні пройдуць у Браславе 27–29 сакавіка.

 
У Лебедзеве пройдзе сустрэча для юнакоў пра пакліканне да святарства
24.03.2017 16:26 | адбылося

28–29 сакавіка ў Лебедзеве (Маладзечанскі раён) пройдзе сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў, прысвечаная пакліканню да святарства. Арганізуе яе Душпастырства пакліканняў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі разам з пінскай Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыяй імя св. Тамаша Аквінскага.

 
У семінарыі ў Пінску пройдзе з’езд міністрантаў
24.03.2017 11:19 | адбылося

Сустрэча міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць над святарскім пакліканнем, адбудзецца 28-30 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску.

 
Сёстры кармэліткі запрашаюць дзяўчат у Адамавічы на рэкалекцыі
16.03.2017 10:32 | адбылося

Сёстры Кармэліткі Дзіцятка Езус, якія нясуць служэнне пры парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах (Гродзенскі раён), арганізоўваюць духоўныя практыкаванні для дзяўчат. Рэкалекцыі пройдуць пад дэвізам «Трываць у любові Бога».

 
У гродзенскай семінарыі пройдуць рэкалецыі для юнакоў
31.03.2017 08:40 | адбылося

7–9 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне (вул. Парыжскай Камуны, 1) арганізоўваюцца рэкалекцыі для юнакоў.

 
Мінск: «Сужэнскія сустрэчы» арганізоўваюць набажэнствы Крыжовага шляху з удзелам сем’яў
10.03.2017 09:11 | адбылося

Сёлета падчас Вялікага посту рух «Сужэнскія сустрэчы» будзе рыхтаваць разважанні да набажэнстваў Крыжовага шляху для сем’яў. Крыжовы шлях будзе праходзіць у мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) па пятніцах пасля святой Імшы ў 19.00.

 
У ноч з 8 на 9 красавіка ў Мінску пройдзе моладзевае чуванне
07.04.2017 08:16 | адбылося

Велікапоснае чуванне моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі пройдзе ў ноч з 8 на 9 красавіка ў мінскай архікатэдры (пл. Свабоды, 9). Тэма сёлетняй малітоўнай сустрэчы — «Актуальнасць Фацімскага паслання Марыі аб малітве і навяртанні».

 
Семінар да 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў пройдзе ў Катэхетычным каледжы ў Баранавічах (+праграма)
29.03.2017 12:14 | адбылося

8 красавіка ў Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах пройдзе семінар на тэму «Фацімскае пасланне праз 100 гадоў. Паміж гісторыяй і актуальнасцю».

 
У Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з удзелам каталіцкай моладзі
21.03.2017 15:57 | адбылося

/2/images/stories/news/2016/03/2016-03-18-pre-p.jpg9 красавіка ў Пальмовую нядзелю ў Гродне адбудзецца працэсія з вербамі і святая Імша. Да ўдзелу ў працэсіі і святой Імшы запрашаецца ўся моладзь дыяцэзіі. Пачатак працэсіі ў 13.00 на Бэрнардынскім узгорку.

 
Рэкалекцыі аб распазнанні паклікання для юнакоў пройдуць 7-9 красавіка ў семінарыі ў Гродне
14.03.2017 12:09 | адбылося

7-9 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі аб распазнанні паклікання на тэму «У крыжы збаўленне...».

 
У Вялікую пятніцу біскуп Юрый Касабуцкі пройдзе Крыжовым шляхам на мядзельскай Кальварыі
13.04.2017 11:12 | адбылося

14 красавіка ў Вялікую пятніцу дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі ўзначаліць набажэнства Крыжовага шляху на Кальварыі ў Мядзелі.

 
Расклад рэкалекцый на Вялікі пост у парафіях Мінска і Мінскага раёна (абноўлена)
29.03.2017 11:50 | адбылося

Вялікі пост — перыяд падрыхтоўкі да Велікодных святаў. Гэты час, прысвечаны разважанню над Мукай Пана, звязаны з пакаяннем, аскезай і малітвай. У парафіях звычайна праводзяцца духоўныя практыкаванні — рэкалекцыі. Вашай увазе расклад рэкалекцый у парафіях Мінска і Мінскага раёна. Інфармацыя будзе абнаўляцца.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 Наступная > Апошняя >>

Старонка 62 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.