Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Анонсы


Грэка-католікі Мінска запрашаюць на моладзевыя вялікапосныя сустрэчы
02.03.2017 17:07 | адбылося

Мінская грэка-каталіцкая моладзь арганізоўвае падчас Вялікага посту малітоўныя сустрэчы, якія будуць адбывацца кожную суботу. Першая запланавана на 4 сакавіка.

 
Кожную пятніцу ўвечары — Крыжовы шлях онлайн
02.03.2017 08:00 | адбылося

Спецыяльна для хворых, а таксама для тых вернікаў, якія па важных прычынах не могуць удзельнічаць у набажэнствах Крыжовага шляху ў сваіх парафіях, прапануем прамыя трансляцыі з парафіі Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску. На працягу Вялікага посту кожную пятніцу ў 19.00 запрашаем далучацца да малітвы праз інтэрнэт.

 
Вялікі пост на Catholic.by: рэкалекцыі з ігнацыянскімі разважаннямі
27.02.2017 12:41 | адбылося

1 сакавіка распачынаецца Вялікі пост — час падрыхтоўкі да святкавання пасхальнай таямніцы, у якой праявілася збаўчая любоў Бога да чалавека. Cёлетнія вялікапосныя рэкалекцыі, якія будуць праходзіць на нашым партале, падрыхтавалі айцы-езуіты з Ірландыі на падставе кнігі амерыканскага езуіта а. Джэймса Марціна SJ «Сем апошніх слоў».

 
Расклад благаслаўлення велікодных страваў з удзелам іерархаў
08.04.2017 06:01 | адбылося

У Вялікую суботу, 15 красавіка, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр і дапаможны біскуп Юрый Касабуцкі наведаюць некаторыя парафіі г. Мінска і архідыяцэзіі, каб памаліцца з вернікамі і благаславіць стравы на велікодны стол.

 
Праграма перадач Белтэлерадыёкампаніі да Вялікадня
14.04.2017 11:31 | адбылося

Да свята Уваскрасення Пана ў эфіры тэлеканалаў «Беларусь 1», «Беларусь 3», «Беларусь 24», «НТВ-Беларусь», а таксама Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё запланаваны шэраг прамых трансляцый і спецыяльных выпускаў.

 
«Вечары для закаханых» будуць праводзіцца ў мінскай архікатэдры
04.04.2017 08:35 | адбылося

З 5 красавіка пры архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску будуць праводзіцца «Вечары для закаханых». Пачатак у 19.00.

 
У Мінску пройдзе семінар на тэму «Постабортны сіндром»
20.04.2017 08:00 | адбылося

22 красавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) пройдзе семінар на тэму «Постабортны сіндром». Падчас форуму выступяць псіхолагі, урач гінеколаг, а таксама каталіцкі святар.

 
У Навагрудку пройдзе велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў
18.04.2017 07:56 | адбылося

22 красавіка ў 18.00 у навагрудскім касцёле святога Міхала Арханёла (вул. Міцкевіча, 1) пройдзе велікодны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў.

 
23 красавіка ў мінскай парафіі Маці Божай Ружанцовай пройдзе «Фэст Божай Міласэрнасці-2017»
19.04.2017 11:55 | адбылося

У нядзелю Божай Міласэрнасці, 23 красавіка, у парафіі Маці Божай Ружанцовай у Мінску (мн Лошыца) пройдзе ўрачыстасць з нагоды свята Божай Міласэрнасці. Урачыстае ўшанаванне культу Божай Міласэрнасці стала ў парафіі ўжо традыцыяй і сёлета адбудзецца трэці раз.

 
Салезіянская парафія ў Мінску рыхтуе велікодны канцэрт
31.03.2017 12:31 | адбылося

Салезіянскі араторый імя Св. Яна Боско (г. Мінск) запрашае 23 красавіка на велікодны канцэрт «У Хрысце мы адна сям’я!». У праграме — спевы, танцы, святочныя віншаванні, велікодныя пастаноўкі ад дзяцей, моладзі і дарослых.

 
Пінская семінарыя запрашае на «Дні пра пакліканне»
19.04.2017 15:03 | адбылося

22-24 красавіка Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная семінарыя імя Тамаша Аквінскага ў Пінску запрашае юнакоў і дарослых мужчын, якія разважаюць над святарскім пакліканнем, бліжэй пазнаёміцца з жыццём установы, дзе праходзяць падрыхтоўку будучыя святары.

 
У Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі (+праграма)
19.04.2017 13:09 | адбылося

24-25 красавіка ў Баранавічах пройдзе ІІ Усебеларуская сустрэча манаскай моладзі, прысвечаная жыццю ў супольнасці.

 
У Тракелях пройдзе фармацыйная сустрэча для святароў Гродзенскай дыяцэзіі
06.04.2017 09:05 | адбылося

Святары да 10 гадоў святарства, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі, 24–26 красавіка збяруцца на фармацыйную сустрэчу ў дыяцэзіяльным марыйным санктуарыі ў Тракелях.

 
У мінскай архікатэдры памоляцца за пацярпелых у выніку чарнобыльскай аварыі
25.04.2017 17:00 | адбылося

26 красавіка, у 31 гадавіну аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, у архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску (пл. Свабоды, 9) памоляцца за ахвяраў Чарнобыля.

 
Фотавыстаўку Віктара Ведзеня «Дарогі, якімі мы Бога шукаем» прадставяць у сталічным «Доме кіно»
23.03.2017 10:02 | адбылося

Раней выстаўка з дапоўненнай экспазіцыяй экспанавалася напрыканцы 2016 года ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэтым разам аўтар прысвячае яе перыяду Вялікага посту.

 
<< Першая < Папярэдняя 61 62 63 64 65 66 67 68 Наступная > Апошняя >>

Старонка 63 з 68
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.