Праграма І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці ў Гродне |
Анонсы
|
05.05.2011 12:53 |
1 чэрвеня 2011 г. у гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пройдзе І Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці пад назвай «Засей зерне любові». Прапануем вашай увазе праграму мерапрыемства.
Праграма І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці: 09.00 — збор груп, гарбата 10.30 — урачыстае адкрыццё І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (кароткія прамовы, спеў гімна «Уваскрос Пан» (дыяцэзіяльны гурт «Анёлкі» парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі), выступленне танцавальнага гурту «Радунскія салаўі» парафіі Маці Божай Ружанцовай у Радуні) 11.10 — актывізацыйныя методыкі: забавы, гульні, навука танца, супольны спеў (с. Марлена і парафія Св. Францішка Ксаверыя ў Гродне) 12.10 — катэхеза. Слоўна-музычная праграма «Засей зерне любові» (с. Валерыя і парафія Маці Божай Анёльскай у Гродне) 13.00 — канцэрт рэлігійных і іншых песень (гурты «Soli Deo», «Dies Domini», «Іскрынка», парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы) 14.00 — абед 15.00 — сустрэча з Бібліяй. Праца ў 5 групах 15.30 — сцэнічнае падсумаванне працы ў групах (кожная група на працягу 3–5 хвілін прэзентуе вынік сваёй працы) 16.00 — падрыхтоўка да святой Імшы 16.15 — святая Імша (узначальвае біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч). Падчас Імшы — спеў гурту парафіі Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Падрыхтоўка літургіі і дары: парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Вострабрамскай Маці Міласэрнасці ў Гродне. Адразу пасля святой Імшы — мультымедыйная прэзентацыя «Даведаемся аб нашай дыяцэзіі» (с. Наталля з Ліды). 17.30 — канцэрт гурту «Небасхіл» з Мінска 18.30 — падвядзенне вынікаў І Дыяцэзіяльнага дня дзіцяці (вынікі конкурсаў, уручэнне ўзнагародаў) 19.00 — пачастунак.
|