40-гадзіннае набажэнства ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
|
10.12.2012 13:20 |
Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў гродзенскай парафіі завяршылася 40-гадзіннае набажэнства на ўспамін аб 40 гадзінах самотнасці Хрыста ў гробе. Гэта быў час доўгай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту — час ласкі, калі Бог прыходзіць да вернікаў у адараванай гостыі.
Традыцыю 40-гадзіннага набажэнства Гродзенская дыяцэзія пераняла ад Віленскай архідыяцэзіі, з якой была ўтворана ў 1991 г.
Урачыстую святую Імшу на завяршэнне адарацыі ўзначаліў рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне кс. Юзаф Станеўскі. У гаміліі святар заўважыў, што ў гэтым доўгім набажэнстве важныя «патрэба сэрца і разуменне гэтай таямніцы, бо ў Найсвяцейшым Сакрамэнце да нас прыходзіць праўдзівы Бог — Езус Хрыстус».
Ксёндз Станеўскі дадаў, што Панна Марыя добра і верна споўніла заданне, даручанае Ёй Богам. Святар заахвоціў вернікаў па прыкладзе Маці Божай выконваць сваё жыццёвае пакліканне, падкрэсліўшы: «Калі мы хаця б аднаму чалавеку ўкажам шлях да Бога, да канфесіянала, наша задача будзе споўненай».
Парафіяльнае свята скончылася эўхарыстычнай працэсіяй. Кс. Юрый Марціновіч
|
Фотарэпартаж |