Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
«Сям’я і залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў» — тэма практычнага сімпозіума ў Баранавічах (праграма абноўлена)
Анонсы
05.09.2012 15:50

8 верасня 2012 г. у Катэхетычным каледжы імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах адбудзецца адкрыты навукова-практычным сімпозіум на тэму «Сям’я і залежнасць ад псіхаактыўных рэчываў».

aНа сімпозіуме:
— Практычныя трэнінгі і парады высокакваліфікаваных спецыялістаў:

  • Як паводзіць сябе з чалавекам, залежным ад псіхаактыўных рэчываў?
  • Праблемы і метады дапамогі сузалежнай асобе.
  • Як пераканаць блізкую залежную асобу, якая трапіла  ў палон ад псіхаактыўнага рэчыва, прызнаць факт сваёй хваробы і пачаць лячэнне?

— Лекцыі спецыялістаў на тэму пагроз і вызвалення ад сузалежнасці.
— Сведчанні людзей, якія кінулі выклік хваробе. 


Праграма сімпозіума:

  • 08.00 – 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў сімпозіума
  • 10.00 – 10.15 — прывітальнае слова біскупа і дырэктара каледжа
  • 10.15 – 11.15 — канферэнцыя на тэму «Асаблівасці сузалежных адносінаў. Практычныя спосабы выяўлення сузалежнасці» (Кацярына Ахматава, клінічны псіхолаг, спецыяліст у галіне індывідуальнай і групавой псіхатэрапіі па рэканструкцыі залежных паводзін; г. Мінск)  
  • 11.15 – 11.45 — «Сузалежнасць як тэа-псіхалагічная праблема» (а. Яўген Маліноўскі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт кафедры прыкладной псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка; г. Мінск)
  • 11.45 – 12.20 — перапынак, кава
  • 12.20 – 12.40 — Сузалежнасць: сведчанне
  • 12.40 – 13.00 — даклад на тэму «Псіхалагічныя ўмовы і сацыяльныя магчымасці працы з сузалежнымі» (Віталій Булыга, сямейны псіхолаг, дырэктар Цэнтра падтрымкі сям’і; г. Баранавічы)
  • 13.10 – 14.00 — св. Імша
  • 14.00 – 15.00 — абед, вольны час
  • 15.00 – 15.20 — Залежнасць: сведчанне
  • 15.20 – 16.00 — даклад на тэму «Алкагольная залежнасць: шлях выздараўлення» (Віктар Белавус, урач псіхіатр-нарколаг вышэйшай катэгорыі; г. Дзятлава)
  • 16.00 – 16.30 — перапынак, кава
  • 16.30 – 17.30 — канферэнцыя на тэму «Дапамога і спосабы суправаджэння залежнай асобы» (с. Паўла Бобер, псіхолаг-кансультант, магістр псіхалогіі Растоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; г. Пінск)
  • 17.30 – 18.00 — падвядзенне вынікаў сімпозіума.


У бліжэйшы час будзе пададзена больш падрабязная інфармацыя. Сачыце за абнаўленнямі на сайце, а таксама на старонцы каледжа: college.catholic.by.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.


Атрымаць падрабязную інфармацыю, а таксама зарэгістравацца можна праз ніжэйпрыведзеныя кантакты.

Тэлефоны:
+375 0163 46 77 93
+375 0163 46 56 06
+375 29 513 57 92 (МТС)

E-mail:  Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Адрас: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.


Рэгістрацыя завершана

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме