Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гульнёвая залежнасць — адна з асноўных праблем сталіцы Расіі
03.11.2009 14:03

Як паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Интерфакс», на сённяшні дзень 1,2% жыхароў Масквы пакутуюць ад гульнёвай залежнасці. Аб гэтым паінфармаваў 3 лістапада 2009 г. намеснік мэра сталіцы Расіі Сяргей Байдакоў.

Прадстаўнік дзяржаўнай улады адзначыў, што існуе поўнае ўзаемадзейнічанне з медыцынскімі і спецыяльнымі ўстановамі горада па гэтым пытанні. «Яшчэ задоўга да 1 ліпеня, калі ўступіў у дзеянне закон аб забароне дзейнасці гульнёвых установаў на тэрыторыі Масквы, мы пачалі прафілактыку захворванняў, звязаных з гульнёвай залежнасцю», — падкрэсліў Сяргей Байдакоў.

Спасылаючыся на меркаванне экспертаў, намеснік мэра Масквы паведаміў, што калі гэтай праблемай не займацца, колькасць пакутуючых ад гульнёвай залежнасці можа дасягнуць 10%.

«Гульняманія», пcіхічная залежнасць ад картаў, казіно, гульнёвых аўтаматаў і іншых забаў, у якія людзі гуляюць на грошы, з’яўляецца сур’ёзнай праблемай і ў Беларусі. У нашай краіне ў гэтую залежнасць трапляе найчасцей моладзь ва ўзросце ад 17 да 25 год. «Гульняманія» нярэдка становіцца і прычынай самазабойства, калі аматар гульні, страціўшы надзею вярнуць патрэбную суму грошай, вырашае пайсці з жыцця. Варта адзначыць, што Беларусь займае другое месца ў свеце па колькасці самагубстваў, сярод прычын якіх ёсць і залежнасць ад азартных гульняў.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.