У Беларусі будзе пашырана ананімная дапамога хворым на наркаманію |
Грамадства |
26.02.2010 15:18 |
Прадстаўнік Мінздрава, як паведамляе інфармацыйнае агенцтва БелТА, падкрэсліў, што гэтая ініцыятыва была таксама падтрымана Міністэрствам унутраных спраў. «Ананімную дапамогу адносна наркатычнай залежнасці пацыенты змогуць атрымаць ва ўстановах аховы здароўя, — адзначыў Аляксей Аляксандраў. — Такая дапамога цяпер будзе прадстаўляцца ва ўсіх рэгіёнах краіны. Кожны пацыент зможа атрымаць неабходныя лекавыя сродкі, псіхатэрапію, кансультацыі без рызыкі агалоскі або пакарання». Галоўны нарколаг Мінздрава ўдакладніў, што ў Беларусі пры падтрымцы пазаўрадавых арганізацый дзейнічаюць 49 кансультатыўных ананімных пунктаў, дзе спажывальнікі ін’екцыйных наркотыкаў змогуць атрымаць дапамогу і неабходную інфармацыю. Наркаманія — гэта хвароба сучаснасці, у прафілактыцы якой прымае актыўны ўдзел і Каталіцкі Касцёл. Да супрацьстаяння з’яве наркаманіі і гандлю наркотыкамі, якім спадарожнічаюць маральныя і грамадскія праблемы, неаднаразова заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI і яго папярэднікі. |