Азартныя гульні: праблема беларускага соцыума. Даследаванне Catholic.by |
Грамадства |
01.10.2009 17:41 |
Многія з людзей, што трапілі ў гульнёвую залежнасць, паходзяць з добрых сем’яў. Дзяцінства такіх асобаў праходзіла без асаблівых эксцэсаў: напрыклад, яны маглі гуляць у шахматы, але з цягам часу цікавасць да гульні набывае нездаровую форму — пачынаецца гульня на грошы. Многія з тых, хто праходзіў лячэнне ад гульнёвай залежнасці, адзначаюць, што найбольшую ролю ў гэтай своеасаблівай дэградацыі асобы адыгрывае азарт. Прайграўшы, чалавек пачынае нервавацца, яго ўвесь час мучыць думка: у каго пазычыць грошы? Надзвычай буйныя сумы чалавек можа ахвяраваць дзеля некалькіх хвілін задавальнення. Былыя наведвальнікі казіно апавядаюць, што ў гульнёвых установах усё разлічана на маніпуляванне чалавечай асобай. Напрыклад, чалавек павінен вярнуць прайграныя грошы пажадана ў хуткім тэрміне. Калі ж ён выйграў пэўную суму, установа таксама нічога не страціць: у прыватнасці, каса можа быць зачыненай або ў ёй не будзе грошай. Такая сістэма абслугоўвання створана з той мэтай, каб чалавек затрымаўся ва ўстанове больш доўгі час і меў магчымасць зноў прайграць грошы. Паступова гульня пачынае выцясняць працу, вучобу, сям’ю, сяброў. Вядомы выпадкі, калі ахвяра азартных гульняў настолькі засяроджвае сваю ўвагу на іх, што гіне пад коламі машыны або трапляе ў іншыя здарэнні. Мы папрасілі пракаментаваць гэтую надзвычай складаную для нашай краіны сітуацыю прадстаўніка Каталіцкага Касцёла кс. Андрэя Рылку. — Як ставіцца Касцёл да гульняў на грошы? Падрыхтавала Анастасія Грышан |