Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Экуменічнае набажэнства ў Гродне пройдзе 27 студзеня
Анонсы
21.01.2013 14:16

У гэты дзень у гродзенскай катэдры збяруцца прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, каб супольна маліцца ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў. Набажэнства распачнецца ў 18.30.

Пасля набажэнства, а 19-й гадзіне, распачнецца святая Імша. Малітва пройдзе з удзелам біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

Нагадаем, што экуменічнае набажэнства ў Мінску адбудзецца 19 студзеня ў 19.30. Падобныя малітвы праходзяць і ў многіх іншых парафіях Беларусі.

Экуменізм — рух, скіраваны на ліквідацыю падзелаў паміж рознымі канфесіямі дзеля аб’яднання ўсіх хрысціянаў, якому ў Касцёле надаецца асаблівая важнасць. Узнік у XVII ст. у пратэстанцкім асяроддзі і першапачаткова не быў падтрыманы Касцёлам. Дэкрэт Другога Ватыканскага Сабору пра экуменізм «Unitatis redintegratio» («Аднаўленне адзінства») адзначае неабходнасць сумесных дзеянняў усіх хрысціянаў у сацыяльнай галіне. Экуменізм накіраваны таксама на пераадоленне пагрозы матэрыялізму, якая моцна абвастрылася ў сучасным свеце.

(SZh)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Спасылкі па тэме