Кардынал Кох: абранне Папы з Лацінскай Амерыкі — моцны сігнал |
Рымская курыя |
15.03.2013 15:32 |
Кардынал Курт Кох лічыць, што абранне Папы з Лацінскай Амерыкі, адкуль паходзіць большасць хрысціян, — моцны сігнал. Па словах іерарха, які дагэтуль з’яўляўся старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, на Святы Пасад уступіў Пантыфік «з Касцёлаў бедных, з кантынента надзеі». У размове з журналістамі кардынал заўважыў, што новаабраны Папа вялікую ўвагу ўдзяляе экуменізму, і ад яго варта чакаць далейшых імпульсаў у гэтай сферы. Паводле іерарха, Пантыфік лічыць адзінства хрысціян місіяй, даручанай Другім Ватыканскім Саборам. (AG) |