Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Кардынал Кох: у экуменічныя адносіны прыйшла новая надзея | 
	| Рымская курыя | 
	| 26.03.2013 12:22 | 
|  Папа Францішак абудзіў новую надзею, звязаную з экуменічным дыялогам. «Папу глыбока клапоціць экуменічны дыялог», — падкрэслівае кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.
 Кардынал узгадаў пра запланаваны ў Апостальскай Сталіцы візіт да новага архіепіскапа Кентэрберыйскага і пра запрашэнне Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея да папы Францішка разам наведаць Святую Зямлю. «Новы архіепіскап Кентэрберыйскі з’яўляецца вялікім рэалістам і дасканала ведае праблемы сучаснага свету. Для яго паглыбленне і пашырэнне веры ў свеце — адна з галоўных задач. Думаю, яго сустрэча з Папам паспрыяе працягу экуменічнага дыялога», — адзначыў старшыня Папскай рады.
 «Мы будзем размаўляць з Пантыфікам пра пілігрымку з Патрыярхам Барталамеем на Святую Зямлю, — дадаў іерарх. — Сустрэча Паўла VI з Патрыярхам Афінагорам была крокам, які даў велізарную надзею на будучыню. Сёння гэта быў бы цудоўны знак, які б дадаў адвагі і новага імпульсу экуменічным адносінам».
 
 (AG) 
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.