Экуменічнае набажэнства ў маскоўскай катэдры: любіць Хрыста, каб дайсці да адзінства |
25.01.2013 15:32 |
У касцёле Беззаганнага Зачацця Панны Марыі ардынарый архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскуп Паола Пеццы цэлебраваў св. Імшу, пасля якой адбылося малітоўная сустрэча з удзелам праваслаўных і пратэстантаў.
Прадстаўнікі хрысціянскіх Цэркваў прачыталі ўрыўкі са Святога Пісання і звярнуліся да вернікаў з каментарыем. Прадстаўнік Праваслаўнай Царквы, сакратар па знешніх царкоўных сувязях Маскоўскага Патрыярхату а. Дзмітрый Сізаненка ад імя Мітрапаліта Іларыёна Алфеева падкрэсліў, што найбольш пераканаўчая малітва за адзінства хрысціянаў — гэта малітва Хрыста і ўсіх, хто прыняў у Яго імя мучаніцкую смерць.
Як інфармуе opoka.org.pl, святар згадаў прыклады пакутніцтва хрысціянаў у ХХ ст. як «каштоўную спадчыну, якая паказвае дарогу да адзінства».
Арцыбіскуп Паола Пеццы звярнуў увагу на тое, што «вопыт асабістых зносін з Хрыстом з’яўляецца неабходнай умовай, каб дайсці да адзінства не як да ілюзіі, але як абяцання».
(JLS)
|